Старшыня Асацыяцыі польскіх бібліятэкараў Барбара Будзіньска гаворыць, што гэты лозунг азначае ўніверсальнасць бібліятэк, іх даступнасць кожнаму, незалежна ад узросту і інтарэсаў:
- «Бібліятэка — сучаснае месца» папулярызуе разнастайнасць доступу да тэксту, не абмяжоўваецца толькі традыцыйнымі кнігамі, прапануе тэксты на розных носьбітах: аўдыёкнігі, электронныя кнігі. Прапануе магчымасць здабывання ведаў, дзякуючы доступу да падкастаў, адукацыйных платформаў.
Сёлета акцыя адрасавана самым маленькім і старэйшым чытачам, пажылым людзям, якія шукаюць спосабаў цікава правесці вольны час:
- Мы скіроўваем прапанову бібліятэкаў на гэтым тыдні асабліва да людзей, якія яшчэ не карыстаюцца бібліятэкамі, ці робяць гэта вельмі рэдка.
У мінулым годзе ў Тыдні бібліятэкі прынялі ўдзел больш за тысячу ўстаноў з усёй Польшчы. На сайце мерапрыемства можна знайсці бліжэйшую бібліятэку і праверыць, якую праграму яна падрыхтавала.
ХХІ Нацыянальны бібліятэчны тыдзень будзе доўжыцца з 8 па 15 траўня.
ав