16-19 траўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве будзе праходзіць Кірмаш кніг і медыя VIVELO. Гэта мерапрыемства прысвечанае як традыцыйным кнігалюбам і прыхільнікам аўдыё- і відэатэхналогій, так і прафесіяналам галіны.
Упершыню кірмаш адбыўся год назад. Падчас першага выдання стадыён «PGE Narodowy» наведалі амаль 40 тысяч чалавек. Там былі створаныя 11 тэматычных зон, адбылося каля 100 спадарожных мерапрыемстваў: шоу, майстар-класаў, панэляў і прэзентацый.
Сёлета, як і мінулым годзе, свае прапановы ў вялікай колькасці прадставяць вядучыя выдавецтвы, а таксама кнігарні, галіновыя арганізацыі, лічбавыя платформы і традыцыйныя СМІ – прэса, радыё. Ёсць таксама спецыяльная зона для літаратурных агентаў.
У сёлетнім выпуску асаблівы акцэнт зроблены на пашырэнне аўдыязоны, з улікам атрымальнікаў аўдыёкніг/падкастаў. Будзе больш шырокае прадстаўніцтва выдаўцоў і замежных гасцей, пашырэнне праграмы, адрасаванай дзецям і моладзі пачатковых і сярэдніх школ.
Насычаная праграма суправаджальных мерапрыемстваў, разлічаная на шырокую аўдыторыю – як маладых чытачоў, так і аматараў папулярных літаратурных жанраў і знаўцаў амбіцыйнай літаратуры.
Пра імпрэзу расказвае журналістка і фельетаністка Агата Пасэнт:
-Гэта гіганцкая імпрэза. Гэта не нейкія малыя, нішавыя пасядзелкі дзівакоў у акулярах, якія праглядаюць у сваім малым клюбе кнігі. Тут бачна, якой вялікай супольнасцю з’яўляюцца людзі, якія маюць патрэбу сустрэцца з аўтарамі, сустрэцца паміж сабою.
Кірмаш кніг і медыя VIVELO, сярод іншага, злучыць інтэрнэт-творцаў і іх аўдыторыю. Гэта будуць чатыры дні інтэнсіўных сустрэч з інтэрнэт-творцамі, падчас якіх ва ўдзельнікаў будзе ўнікальная магчымасць прыняць удзел у розных панэлях і майстар-класах.
Вось некалькі прыкладаў тэм панэляў: Кулінарны кантэнт анлайн – чаму ён такі папулярны? У што такое феномен? Як гэта зрабіць добра?; Як зрабіць якасную камедыю ў сеціве? Ад інтэрнэт-стваральніка да аўтара кнігі.
ав