Беларуская Служба

Завяршыўся шматгадовы праект распрацоўкі «Энцыклапедыі Варшаўскага гета»

28.05.2024 07:45
Гэта віртуальны кампендыум ведаў аб закрытым габрэйскім раёне ў Варшаве.
Варшаўскае гета Autorstwa Bundesarchiv, Bild 101I-270-0298-14 / Amthor / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0 de, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5410657

Праект рэалізаваны ў рамках гранта Нацыянальнай праграмы развіцця гуманітарных навук», – паведамілі ў Яўрэйскім гістарычным інстытуце.

Праектам кіравалі яго ініцыятар доктар Марыя Ферэнц і кіраўнік навуковага аддзела Яўрэйскага гістарычнага інстытута праф. Анджэй Збікоўскі. У стварэнні «Энцыклапедыі» ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў даследчыкаў, якія спецыялізуюцца на розных аспектах гісторыі Варшаўскага гета і ўнеслі ў выданне свае веды і даследчыя адкрыцці.

Мэтай праекта было распрацаваць кампендыум ведаў з улікам тэмаў, раскіданых у розных публікацыях і крыніцах.

Вынікі даследаванняў «Энцыклапедыі Варшаўскага гета» будуць даступныя ў выглядзе кнігі, якая змяшчае падборку з больш чым 50 праблемных, асабістых і тэматычных артыкулаў, а таксама на сайце, дзе карыстальнікі будуць мець доступ да больш чым 2200 праблемных, устаноўчых, тапаграфічных і персанальных запісаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры