Беларуская Служба

У Беластоку пачынаецца фестываль царкоўнай музыкі з удзелам калектываў з Беларусі

27.05.2024 19:49
На сцэне беластоцкай філармоніі выступяць хоры з Польшчы, Беларусі, Украіны, Венгрыі і Арменіі.
Аўдыё
  • У Беластоку пачынаецца фестываль царкоўнай музыкі з удзелам калектываў з Беларусі
Мікалай Бушкакрыніца: Беларуская служба Польскага Радыё/radyjo.net/Яраслаў Іванюк

У Беластоку пачынаецца 43-ці Міжнародны фестываль царкоўнай Музыкі «Гайнаўка-2024».

На сцэне беластоцкай філармоніі выступяць хоры з Польшчы, Беларусі, Украіны, Венгрыі і Арменіі.

Музычны форум пачнецца 29 мая. Сёлета фестываль адбудзецца ў памяць аб прафесары Рамуальдзе Твардоўскім, гаворыць дырэктар Фонду «Царкоўная музыка» Мікалай Бушка, які з'яўляецца шматгадовым арганізатарам мерапрыемства.

«Перад намі – сустрэча з вялікім мастацтвам і духоўнасцю», – кажа Бушка. Паводле яго слоў, сёлетні фестываль адбудзецца ў памяць аб памерлым на пачатку года прафесары Рамуальдзе Твардоўскім, выдатным кампазітары, які цягам 41 года быў старшынём журы фестывалю.

Мікалай Бушка гаворыць, што дзякуючы фестывалю ўдалося адкрыць царкоўную музыку, якую пісалі славутыя польскія кампазітары: Станіслаў Манюшка, Караль Шыманоўскі, Канстанты Гродзкі, Юзэф Казлоўскі і інш. Гэты факт мала вядомы шырэйшаму колу гледачоў.

Падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл.

З Мікалаем Бушкам размаўляла Анна Пятроўская