Беларуская Служба

Выстава «Паэты андэграўнду. Слова і справа». Іх паэтычныя творы былі голасам грамадства

29.05.2024 13:14
Гэта партрэт паэтаў, якія ўдзельнічалі ў канспіратыўнай дзейнасці падчас Другой сусветнай вайны.
.
.Прэс-матэрыялы

Выстава «Паэты андэграўнду. Слова і справа» 5 чэрвеня адчыніцца ў Музеі Арміі Краёвай імя генерала Эміля Фільдорфа «Ніла» ў Кракаве. Гэта партрэт паэтаў, якія ўдзельнічалі ў канспіратыўнай дзейнасці падчас Другой сусветнай вайны. Гэта была пераважна моладзь, якая спалучала пісьменніцкую дзейнасць з падпольнай дзейнасцю і рэалізоўвала паэтычнае слова ў форме патрыятычнага акту.

Яны адрозніваліся палітычнымі поглядамі, формай канспіратыўнага ўдзелу, а часам і ўзростам. У іх спалучаўся літаратурны талент і жаданне змагацца за Польшчу, а часта і трагічны канец ад рук акупанта. Іх паэтычныя творы былі голасам грамадства, якое супраціўлялася нямецкай акупацыі і марыла аб аднаўленні незалежнасці.

Выстава ў сучаснай форме прадстаўляе, з аднаго боку, профілі і творчасць вядомых паэтаў, сярод якіх: Кшыштаф Каміль Бачыньскі, Тадэвуш Гайцы, Анджэй Тшэбіньскі і Крыстына Крагельска. З іншага боку, ён паказвае малавядомых і забытых мастакоў, у тым ліку: Тэрэзу Багуслаўскую, Збігнева Халку, Гражыну Храстоўскую, Юліюша Кшыжэўскага, Эву Пагоску, Зыгмунта Яна Румеля, а таксама Ежы Шэўчыка і Эўгеніюша Каланку, якія працавалі ў Кракаве.

Звяртае на сябе ўвагу арыгінальная сцэнаграфія выстаўкі. У музейным дворыку ўзнавілі падпольную друкарню з сапраўднай друкарскай машынай са збораў Музею тэхнікі ў Кракаве. У скрыні, дзе захоўвалася зброя падчас акупацыі, былі змешчаны адбіткі падпольных часопісаў. Профілі творцаў паказаны на вялікіх дошках. Можна паслухаць запісы іх вершаў у інтэрпрэтацыі акцёраў.

Наведвальнікі могуць узяць раздрукаваныя фрагменты твораў герояў і скласці з іх уласную кнігу вершаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры