Беларуская Служба

Польскі фільм Netflix-а заваёўвае свет

08.06.2024 09:25
Трылер «Колеры зла: чырвоны» атрымаў вельмі добры вынік на ўзроўні галівудскага блокбастара.
.
.https://www.youtube.com/watch?v=ZDrN-w8yFps&t=66s

Польскі трылер «Колеры зла: чырвоны» паводле крымінальнага рамана Малгажаты Алівіі Собчак у прэмʼерны ўік-энд дасягнуў таго ж выніку, што і самая дарагая экранізацыя Netflix «Мяцежная Луна – частка другая: Пакідаючая шнары»., піша Dziennik.pl

Фільм «Колер зла: чырвоны» за першыя выходныя паглядзелі 19,9 мільёна гледачоў.

Гэты вынік сведчыць пра тое, што сёлета на рынку VOD відэа па запыце не было больш папулярнага польскага фільму. Для параўнання, у прэмʼерны ўік-энд «Знаxaр» паглядзелі 11,9 мільёна карыстальнікаў Netflix.

Але гэта яшчэ не ўсё, бо амаль 20 мільёнаў гледачоў усяго за тры дні даюць «Колеру зла» найлепшы вынік выхаду на рынак сярод не англамоўнай прадукцыі ў 2024 годзе.

«Колер зла: Чырвоны» ўзначаліў хіт-парад Netflix у 48 краінах.

Цікава, што ў Польшчы фільм атрымлівае кепскія водгукі. На Filmweb сярэдняя ацэнка крытыкаў складае ўсяго 3,7. Аднак замежныя аглядальнікі прытрымліваюцца іншага меркавання.

«Колеры зла: чырвоны» – экранізацыя крымінальнага рамана Малгажаты Алівіі Собчак. Рэжысёр – Адрыян Панэк.

У фільме здымаюцца выдатная польская актрыса Мая Асташэўска, якая выконвае ролю суддзі Гелены Багуцкай, якая шукае справядлівасці пасля страты дачкі, і малады польскі актор Якуб Гершал, які выконвае ролю дапытлівага пракурора Леапольда Більскага.

«Колеры зла: чырвоны». Пра што гэты фільм?

У фільме на гданьскі пляж мора прыносіць цела маладой дзяўчыны. Незвычайнае калецтва ахвяры паказвае на забойства. Следства ўзначальвае амбіцыйны і ўпарты пракурор Леапольд Більскі. Расследаваннем таксама займаецца маці загінулай, суддзя Гелена Багуцка. Усе щскосныя доказы вядуць у адзін з прыморскіх клубаў. З сабранай падчас расследавання інфармацыі і доказаў, што хаваліся гадамі, паціху вымалёўваецца змрочная асоба злачынцы. Але знаходкі Більскага і Багуцкай пачынаюць выклікаць незадаволенасць мясцовай паліцыі...

яс