«Так, я магу пацвердзіць, што спадар Дарэн Аранофскі месяц таму афіцыйна стаў польскім грамадзянінам, – кажа ў інтэрвʼю штотыднёвіку «Wprost» адвакат Марцін Маміньскі, які дапамагаў амерыканскаму рэжысёру ў атрыманні польскага грамадзянства.
Дапамаглі польскія карані
«Wprost» адзначае, што працэдура звычайна займае 4-5 гадоў. Але ў выпадку Аранофскага ўсё заняло год. І, насуперак меркаванням, рэжысёру дапамагла не слава, а польскія продкі. Бабуля творцы была полькай, якая эмігравала ў ЗША. Бацькі Аранофскага жадалі, каб ён аднойчы стаў палякам – падкрэслівае адвакат Маміньскі.
Сястра рэжысёра Паці, выпускніца балетнай школы, таксама атрымала польскае грамадзянства – паведамляе «Wprost».
Аранофскі не адзіны рэжысёр з-за акіяна, які адчувае сябе палякам.
Dziennik.pl паведамляе, што зараз на польскае грамадзянства прэтэндуе вядомы актор Джэсі Айзенберг, які за ролю Марка Цукерберга ў фільме «Сацыяльная сетка» быў намінаваны на «Оскар». Сямʼя актора паходзіць з Любліна і Красныстава, а продкі жонкі Анны Страўт жылі ў Лодзі.
У Айзенберга ўжо ёсць польскі асабісты нумар PESEL, і ў інтэрвʼю каналу TVN ён паведаміў, што падаў дакументы на польскае грамадзянства дзевяць месяцаў таму і чакае канчатковага подпісу.
яс