Беларуская Служба

Варшаўскі беларусіст даследуе Арменію

13.06.2024 14:14
Прафесар Варшаўскага універсітэта Андрэй Масквін на стажыроўцы ў Арменіі вывучае старажытныя і сучасныя культурныя традыцыі гэтай краіны.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". А.Масквін пра Арменію.
  ()           .
Андрэй Масквін (справа) з рэжысёрам Аідай Аганесян у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Габрыэла Сундукяна.Andriej Moskwin
Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян напярэдадні заявіў, што ні ён, ні іншы афіцыйны прадстаўнік яго краіны не наведае Беларусь, пакуль ёю кіруе Аляксандр Лукашэнка. Гэта звязана з падтрымкай рэжымам Лукашэнкі нядаўніх дзеянняў Азербайджана, накіраваных супраць армян. Гэта знешнепалітычная акалічнасць звяртае нашу пільную ўвагу на Арменію. Там цяпер знаходзіцца на стажыроўцы вядомы беларусіст, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Андрэй Масквін: ён вывучае старажытныя і сучасныя культурныя традыцыі гэтай краіны, у прыватнасці, тэатральную культуру.

Андрэй Масквін адзначыў, што кінулася яму перш за ўсё ў вочы, гледзячы на Арменію праз прызму Беларусі і Польшчы.

Адно з істотных адрозненняў Арменіі ад Беларусі заключаецца ў моўнай сітуацыі. Армянская мова не толькі жыве і развіваецца, але яна мае некалькі варыянтаў, якія склаліся ў розных рэгіёнах, і дагутэль выкарыстоўваюцца ў розных сферах жыцця.

У той жа час у Арменіі захоўвае свае пазіцыі Царква. Праўда, цяпер яе ўплыў не такі значны, як раней. Але людзі па-ранейшаму адзначаюць святыразам, асабліва ў сем’ях. Развіты і турыстычны рух — у кірунку старажытных цэркваў і манастыроў, якія захаваліся з V–VIII стст. у акружэнні прыгожай прыроды.

Віктар Корбут

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Вучоны: Лёс і роля Вільні падобны да сітуацыі Бруселя

09.05.2024 14:33
Выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта Роман Шуль аналізуе гісторыю беларусаў і іх суседзяў у еўрапейскім і сусветным кантэксце.