Беларуская Служба

Мастак Антон Радзівонаў: «Яны маўчаць, а я магу казаць і я буду гэтым карыстацца, нягледзячы ні на што» (ФОТА)

14.06.2024 18:42
У Варшаве адчынілася персанальная выстаўка мастака. 
Аўдыё

Антон Радзівонаў – беларускі мастак, чые працы ўвасабляюць боль страты і надзею на новы пачатак. Антон нарадзіўся і вырас у Беларусі, з ранняга дзяцінства пагрузіўся ў свет мастацтва. Яго працы адрозніваюцца яркім выражэннем унутраных эмоцый.

«Доўгае падарожжа» – гэта гісторыя мастака, адлюстраванне ўплыву эміграцыі на яго творчасць і пошук сваёй ідэнтычнасці і новага дома. У працах Антона Радзівонава адкрыты і шчыры дыялог з самім сабой і навакольным светам, які адлюстроўвае ўсе цяжкасці і перажыванні, якія яму давялося пераадолець.

На выставе будуць прадстаўлены як раннія працы, створаныя ў Беларусі, так і найноўшыя, створаныя ўжо ў эміграцыі. Тут ён пачынае шукаць новыя формы самавыяўлення і ўзаемадзеяння з навакольным светам. Новая ідэнтычнасць, якая ствараецца мастаком, убірае ў сабе лепшыя рысы абодвух сусветаў, звязваючы ягонае мінулае з сучасным досведам.

Працы А.Радзівонава Працы А.Радзівонава


овыя працы прысвечаны тэме падарожжаў. На нейкіх працах карабель бачны, дзесьці цягнік. Гэта сімвалізм, што мы чакаем, калі вернемся, а можа і не вернемся. Цяпер толькі прыйшла думка, што можна было зрабіць інсталяцыю і пакласці ў цэнтры зала тыя торбы, з якімі я выязджаў у Беларусі, – кажа Антон Радзівонаў.

Мастак кажа, што ў яго цяпер няма сваёй майстэрні, але ёсць свабода. Ён можа маляваць, казаць, публікаваць усё, што думае і хоча:

-Глядзіш Інстаграмы мастакоў, у іх вернісажы, усё класна, яны прыгожа апранутыя, але гэта ўсё нейкае штучнае. Я зразумеў, што плачу за сваю свабоду нейкімі цяжкасцямі ў жыцці. А яны плацяць, каб пахадзіць з кілішкам прасека, выставіць максімальна нейтральную працу, каб ніякая дрыга на іх не падрыгала. Але яны маўчаць, а я магу казаць і я буду гэтым карыстацца, нягледзячы ні на што.

Карціны, намаляваныя ў замежжы, і так звязаныя з Беларуссю, кажа мастак:

-Яны звязаныя. Там ёсць сімволіка, дзесьці Пагоня, дзесьці бел-чырвона-белы сцяг. Некаторыя мне кажуць, што цябе выгналі з краіны, ты больш не беларускі мастак. З аднаго боку, яны маюць рацыю, але з іншага – як ты збяжыш ад сваёй ідэнтычнасці? Ніяк.

У далучаным гукавым файле поўная размова з мастаком. Слухайце аўдыё!

Працы А.Радзівонава 
Працы А.Радзівонава 
Працы А.Радзівонава