Беларуская Служба

Дырэктар Тэатра Польскага радыё: Актуальна назіраецца рэнесанс аўдыёспектакляў

20.06.2024 15:56
22 чэрвеня ў Сопаце распачнецца адна з найважнейшых культурных падзей у Польшчы – 23-ці Фестываль Тэатра Польскага радыё і тэлебачання «Два тэатры».
Аўдыё
  • Дырэктар Тэатра Польскага радыё: Аўдыёспектаклі перажываюць свой росквіт
.
.Cezary Piwowarski/Polskie Radio

 Фестываль «Два тэатра», які будзе праходзіць у Сопаце, гэта прэзентацыі конкурсных радыё і тэлеспектакляў, сустрэчы з зоркамі, мерапрыемствы для дзяцей, майстар-класы і спадарожныя мерапрыемствы. Сёлета на конкурс адабрана 16 спектакляў для дарослых і сем для дзяцей і падлеткаў.

Гаворачы вельмі спрошчана – гэта свята мастацтва, кажа дырэктар Тэатра Польскага радыё Адам Вайтышка:

-Гэта спалучанае свята тэатру тэлебачання, якое ў Польшчы мае вялікую традыцыю, і які з’яўляецца важнай часткай культуры, і тэатру Польскага радыё, які, будучы старэйшым братам тэатру тэлебачання, надалей вельмі выразна прысутнічае ў польскай культуры. Нават больш, бо ён нанова пачынае перажываць свой росквіт, паколькі, як аказваецца, людзі вяртаюцца да слухання. Яны з радасцю і ўвагай слухаюць радыёспектаклі. І гаворка сапраўды не пра аўдыёкнігі, падкасты, а пра радыёспектаклі, бо мы стараемся працаваць як мага больш тэатральна.

Больш за 20 гадоў таму гэтыя два тэатры спалучылі сілы і стварылі фестываль «Два тэатры». Польскае радыё мае з чаго выбіраць. Штогод узнікае каля 200 прэм’ерных спектакляў.

-Калі ўзяць радыёраманы «Matysiakowie» i «W Jezioranach», якія ў эфіры Польскага радыё ўжо некалькі дэкад, то звычайна ў нас два прэм’ерныя радыёспектаклі ў тыдзень. Разам з дадатковымі цыкламі, як дэтэктывы ці казкі для дзяцей, узнікае каля 200 радыёспектакляў штогод. І гэта толькі ў Тэатры Польскага радыё, а яшчэ ёсць рэгіянальныя аддзелы радыё, ёсць незалежныя творцы, таму ўзнікае мноства спектакляў, – кажа Адам Вайтышка.

Галоўным пунктам фестывалю з’яўляецца конкурс спектакляў. Сёлета журы абрала 16 твораў для дарослых і сем для дзяцей:

-Гэта шмат, бо гэта толькі тры дні фестывалю. Да гэтага варштаты, сустрэчы, таму праграма вельмі багатая, шмат чаго адбываецца. Кожны паказ спалучаны з размовай, некім аналізам, каб паспрабаваць зразумець паказанае больш глыбока.

Польскае радыё ў гэтым годзе прадставіць два спектаклі ў прамым эфіры – гэта серыя раману «Matysiakowie» і «Фэрдыдурке», гаворыць Адам Вайтышка:

-Гэта магчымасць падглядзець, што адбываецца за кулісамі. Як гэта выглядае, пры якіх з’явах можна «ашукаць», што сапраўды інсцэнізуецца, а што з’яўляецца кампʼютарным эфектам, як гучыць актор. Гэта разнастайныя трукі, якія дапамагаюць наблізіцца да праўды. Я разлічваю, што ў спектаклі «Фэрдыдурке» ўдзел прымуць гледачы, вельмі спадзяюся, што гэта атрымаецца, калі ўжо ёсць такая магчымасць быць блізка са слухачамі.

«Два тэатры» на артыстычнай сцэне Польшчы займае важнае месца, пра што, між іншым, сведчыць шматлікі ўдзел гледачоў і слухачоў:

-Дам прыклад фестывалю ў мінулым годзе. Гэта незвычайна, на колькі розным было ўспрыняццё. Некаторыя плакалі і не саромеліся гэтага праяўляць. Некаторыя сядзелі моўчкі, гаварылі: «дзякую» і выходзілі. Гэта прыгода, якая заключаецца ў тым, што кожны можа выпрацаваць свой уласны падыход і праявіць яго ў большай ступені, чым звычайна. Скажу больш шырока: чаму ўвогуле варта рабіць мастацтва, каб не для таго, каб можна было пра яго потым размаўляць, спрачацца, мець рознае меркаванне, перажываць тыя ж самыя рэчы па-рознаму. Той жа самы чалавек, прачытаўшы кнігу праз пяць гадоў, чытае яе зусім інакш. Гэта стала рухаецца, змяняецца – мастацтва і яго ўспрыняцце. Фестываль «Два тэатры» павінен заахвочваць, каб мы пра мастацтва размаўлялі. І паміж сабой, і з творцамі, і міжнародна, і на ўсялякія бакі.

У рамках фестывалю будуць уручаны Вялікія ўзнагароды акторам за жыццёвы поспех у тэатры на радыё і тэлебачанні, а таксама спецыяльныя прэміі да 70-годдзя Тэатру тэлевізіі, якімі будуць адзначаны творцы з асаблівымі заслугамі.

ав

слухайце аўдыё