Беларуская Служба

Запрашаем на Падляскае свята хлеба ў Цехановец (ФОТА)

05.07.2024 11:01
Імпрэза займае важнае месца ў календары рэгіянальных культурных падзеяў і прыцягвае дзясяткі тысяч турыстаў з усяе Польшчы.
Аўдыё
Музей сельскай гаспадаркі пад адкрытым небам у горадзе Цехановец Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем на Падляскае свята хлеба ў Цехановец (Ciechanowiec). Гэта адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў, арганізаваных у мясцовым Музеі сельскай гаспадаркі пад адкрытым небам імя ксяндза Кшыштафа Клюка. Імпрэза займае важнае і пастаяннае месца ў календары рэгіянальных культурных падзеяў і кожны год прыцягвае некалькі дзясяткаў тысяч турыстаў з усяе Польшчы.

 Музей сельскай гаспадаркі пад адкрытым небам у горадзе Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей сельскай гаспадаркі пад адкрытым небам у горадзе Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падляскае свята хлеба – гэта адно з найбуйнейшых фальклорных мерапрыемстваў не толькі на Падляшшы, але і ва ўсяе Польшчы, запэўнівае кіраўнік Аддзела прамоцыі Музея сельскай гаспадаркі пад адкрытым небам у гарадку Цехановец Артур Вархаля(Artur Warchala):

- Кожны год у сярэдзіне жніўня ў Цехановец зʼязджае каля 40 тысяч гасцей, якія на працягу дня ўдзельнічаюць у паказах звычаяў і народных абрадаў, звязаных з сельскай гаспадаркай і святкаваннем у вёсцы. Дарэчы гэтага, на самой справе, тычыцца нашае мерапрыемства.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Імпрэза пачнецца а 10.00 Святой імшой у гістарычным драўляным касцёлку з другой паловы XІX стагоддзя, які знаходзіцца на тэрыторыі музея пад адкрытым небам. Пасля набажэнства запланаваная ўрачыстая інаўгурацыя мерапрыемства:

- Пасля ўрачыстага адкрыцця запланаваны адзін з больш прывабных пунктаў – парад гістарычных трактароў з калекцыі музея. Зараз яе складаюць 66 трактароў, 12 паравых трактароў і 72 гістарычныя рухавікі ўнутранага згарання. Гэта найбуйнейшая калекцыя такога тыпу ў краіне. Падчас параду можна будзе пабачыць адзін самаходны паравы і больш за дзесяць гістарычных трактароў, якімі будуць кіраваць таксама жанчыны-супрацоўніцы нашага музея.

Найстарэйшая машына, якая прыме ўдзел у парадзе, была выпушчана 1917 годзе – то бок ёй 107 гадоў, а наймалодшай – 34 гады, то бок яна была выпушчана ў 1990 годзе.

 Музей сельскай гаспадаркі пад адкрытым небам у горадзе Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей сельскай гаспадаркі пад адкрытым небам у горадзе Цехановец/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля параду трактароў запрашаем нашых гасцей на паказ абрадаў, звязаных са святым Рохам – традыцыйным заступнікам хатняй скаціны. Дзень святога Роха выпадае 16 жніўня, нагадвае Артур Вархаля:

- Традыцыйна, у гэты дзень у каталіцкім касцёле служылася адмысловае набажэнства, а калі гэта была вясковая парафія, то пасля імшы перад касцёлам праходзіла асвячэнне хатняй жывёлы. Падобным чынам, гэты абрад мы прадставім у нашым музеі. На панадворку перад нашай святыняй мы распалім вогнішча, дым з якога павінен абкурыць жывёлу. У сваю чаргу святар, пасля малітвы, яе асвяціць. Дарэчы госці, якія прыбудуць у гэты дзень на Падляскае свята хлеба са сваімі хатнімі гадаванцамі таксама змогуць іх асвяціць падчас гэтага абраду.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Несумненна адным з найбольш эфектных момантаў Падляскага свята хлеба з’яўляюцца зажынкі:

- Пасля 14.00 гадзіны са шляхецкай сядзібы ў суправаджэнні фальклорных гуртоў у поле на фуры паедуць жнеі і касцы. Жніво пачнем паказам працы з сярпом. У прыватнасці жанчыны-члены фальклорных калектываў, апранутыя ў прыгожую народную вопратку, пакажуць, як раней жалі сярпом. Пазней на поле ўвойдуць касцы. Падчас згаданага паказу мы захоўваем традыцыйныя элементы: вопратку, інструменты працы, народны спеў. Запланаваны таксама перапынак на ежу – гэта будуць рэгіянальныя пампухі і збожжавая кава. Пасля заканчэння працы жнеі і касцы пакінуць на полі бараду – то бок невялікую лапінку жыта, у якой, паводле вераванняў, захоўваліся ўсе сілу прыроды. Барада заўсёды была выдатна ўпрыгожаная. Пад ёй клалі камень – як алтар, а на ім хлеб. Гэта была такая просьба, каб на ўласным хлебе дажыць наступнага жніва.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля заканчэння працы, удзельнікі зажынак перададуць гаспадаром вянок і хлеб, а тыя запросяць іх на бяседу ў суправаджэнні фальклорных гуртоў. Гэта ў прынцыпе заканчэнне абраду зажынак, але не канец мерапрыемства. Далей пачнецца абмалот:

- Адбудзецца паказ гістарычных паравых малацілак, у тым ліку «Warmianki» з 1984 года, якая малоціць дзякуй паравому трактару кампаніі Heinrich Lanz з 1922 года. Затым мы паказам таксама іншыя малацілкі з нашай калекцыі. Гэта будзе апошні пункт паказаў, якія пройдуць на полі пад ветраком.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Нельга забываць таксама пра яшчэ адзін важны паказ – паказ выпечкі хлеба, нагадвае Артур Вархаля:

- Паказ будзе працягвацца з самага пачатку імпрэзы. Можна будзе пагаварыць з нашым пекарам пра сімволіку самога хлеба і яго выпечкі. Можна будзе паглядзець, як гэта рабілі нашыя продкі. Спадар Збышак будзе пекчы хлеб у палявой печцы ля ветрака. Можна будзе прасачыць увесь працэс падрыхтоўкі і выпечкі. Самыя цярплівыя змогуць паспрабаваць пышнага, гарачага хлеба, а нават атрымаць сапраўдную хлебную закваску.

Хлеб у згаданы дзень найважнейшы. Таму з розных куткоў Польшчы на мерапрыемства прыязджаюць пякарні са сваімі вырабамі. Іхныя стэнды размешчаны ў цэнтральнай частцы музейнай тэрыторыі перад палацам з XIX стагоддзя. На іх можна на набыць і паспрабаваць хлебабулачных вырабаў.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пастаянным пунктам Падляскага свята хлеба з’яўляецца конкурс на найпрыгажэйшы жніўны букет, па-польску гэта równianka. Гэта сімвал ураджаю, які – складаецца са збожжа, палявых кветак, травак, зёлак.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паміж атракцыёнамі, падрыхтаванымі ў рамках Падляскага свята хлеба, можна будзе таксама наведаць музейныя экспазіцыі, нагадвае Артур Вархаля:

- У гэты дзень мы адкрываем для наведвальнікаў асобныя аб’екты і выставы нашага музейныя пад адкрытым небам. Уступ на Падляскае свята хлеба бясплатны, але калі нехта хоча паглядзець выставы, змешчаныя ў нашых аб’ектах, то можа гэта зрабіць за сімвалічную аплату. Білет дае права наведаць згаданую выставу гістарычных трактароў, карэт, рухавікоў, гістарычны вадзяны млын, а таксама Музей пісанкі з найбуйнейшай калекцыяй фарбаваных яек у Польшчы.

- запрашаў кіраўнік Аддзела прамоцыі Музея сельскай гаспадаркі Артур Вархаля.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Нагадваем, XXIІ Падляскае свята хлеба адбудзецца 11 жніўня 2024 года на тэрыторыі Музея сельскай гаспадаркі пад адкрытым небам у гарадку Цехановец на Падляшшы. Зоркай вечара сёлетняга мерапрыемства будзе польская спявачка і аўтарка песень Патрыцыя Маркоўска. Імпрэза стартуе а 10.00.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Заручальны пярсцёнак і велікоднае яйка далі пачатак Музею пісанкі ў Цеханоўцы(ФОТА)

29.03.2024 13:01
У Музеі пісанкі ў Цеханоўцы можна паглядзець пісанкі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Чэхіі, Кітая, Японіі, Кеніі і многіх іншых краінаў.