Беларуская Служба

На гэтым тыдні польская культура страціла двух выдатных артыстаў

10.07.2024 17:19
Памерлі Ежы Штур і Тадэвуш Возняк.
Аўдыё
Nie żyje Jerzy Stuhr
Nie żyje Jerzy StuhrPAP

На гэтым тыдні польская культура панесла вялікія страты. Двое выдатных творцаў пайшлі ў небыццё.

9 ліпеня на 77-м годзе жыцця памёр Ежы Штур (Jerzy Stuhr) – адзін з самых выдатных акцёраў кіно і тэатра, а таксама рэжысёр і сцэнарыст. Інфармацыю пра яго смерць мясціла Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны: «Мы развітваемся з Ежы Штурам з глыбокім шкадаваннем і ўдзячнасцю за яго надзвычайны ўнёсак у польскую культуру».

Прэзідэнт Анджэй Дуда згадаў смерць Ежы Штура, назваўшы яго выдатным дзеячам польскага тэатра і кіно. Анджэй Дуда ўспамінае памерлага артыста ў сацыяльных сетках. «Яго акцёрская ігра назаўсёды застанецца сведчаннем яго выбітнага таленту і прафесіяналізму. Сваёй працай ён стварыў найлепшыя стандарты польскага тэатра і кіно», – напісаў прэзідэнт.

Акцёр Артур Барцісь (Artur Barciś) распавёў, што Ежы Штур быў прафесіяналам, універсальным акцёрам са шматлікімі талентамі, здольным іграць камедыйныя і драматычныя ролі. Барцісь адзначыў, што дзейнасць Ежы Штура не абмяжоўвалася толькі драматургічнай дзейнасцю.

- Ён умеў ставіць фільмы, умеў быць выдатным педагогам, ён выхаваў цэлае пакаленне акцёраў у кракаўскай школе, ён мог іграць як глыбока драматычныя ролі, так і вельмі забаўныя, камедыйныя.ён быў пісьменнікам, пісаў кнігі, пісаў сцэнары. Здаецца, толькі музыкі не пісаў, але я ў гэтым не ўпэўнены.

Ежы Штур быў рэктарам Дзяржаўнай драматычнай школы ў Кракаве. На працягу апошніх гадоў у яго былі сур'ёзныя праблемы са здароўем – ён змагаўся з анкалогіяй, перанёс інфаркт і інсульт.


8 ліпеня пайшоў з жыцця Тадэвуш Возняк (Tadeusz Woźniak) – кампазітар і выканаўца, выканаўца папулярнай кампазіцыі «Zegarmistrz światła» (Гадзіншчык святла). Музыканту было 77 гадоў.


Тадэвуш Возняк Тадэвуш Возняк

Музычная журналістка Польскага радыё Марыя Шаблоўска (Maria Szabłowska) згадвала музыканта цёплымі словамі як вельмі адкрытага і здольнага чалавека, з выдатным пачуццём гумару.

- На пэўна застануцца яго песні. На пэўна, паколькі гэта мудрыя і добрыя песні. Гэта, бадай, адзіны артыст, які пачынаў сваю карʼеру адразу вялікім шлягерам. Гэта была песня пра смерць. І цяпер яго забраў гэты «Гадзіншчык святла». А песня застанецца з намі. Гэта быў чалавек вясёлы, вельмі інтэлігентны. Дарэчы, калі прасачыць, як ён падбіраў рэпертуар, якія песні спяваў, дык адразу бачна, што гэта не быў чалавек, які не звяртае ўвагу на тое, пра што спявае і як спявае.

Тадэвуш Возняк напісаў музыку да некалькіх соцень песняў, амаль сотні тэатральных пастановак, шматлікіх спектакляў Тэатра тэлебачання, паэтычных праграм, дакументальных і анімацыйных фільмаў. Акрамя ўласных твораў, ён спяваў песні Катажыны Гертнер і Агнешкі Асецкай. Выступаў з гуртамі Dzikusy, Czterech, Niebiesko-Czarni і Alibabki, даваў канцэрты з Чэславам Немэнам.

нг

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры