Беларуская Служба

Мастачка: Беларуская моладзь цікавіцца міфалогіяй 

29.07.2024 15:32
Беларуская міфалогія з’яўляецца адной з самых старажытных ва ўсім свеце.
Аўдыё
  • Мастачка: Беларуская моладзь цікавіцца міфалогіяй 
Ілюстрацыяutroja0/pixabay.com/CC0

Дапамагаюць ці шкодзяць чалавеку? Дзе іх сустрэць ды як ад іх схавацца? Гаворка ідзе пра герояў беларускай міфалогіі – дамавікоў ды нячысцікаў, якіх прысутнасць даследуе гарадзенская мастачка Таццяна Калач.

Беларуская міфалогія з’яўляецца адной з самых старажытных ва ўсім свеце. Яна вядзе ў далёкі неспазнаны дахрысціянскі свет, уводзіць у жыццё нашых продкаў, паказвае, чаго мы баяліся і чаму радаваліся. Гэта свет добрых духаў і апекуноў: хатнікі або дамавікі, але таксама і свет нячысцікаў, злыдняў. Міфалогіяй займаецца таксама мастачка Таццяна Калач, якая нагадвае, што ёсць чым ганарыцца, што беларуская міфалогія адметная ад іншых. Як можна бараніцца ад нячысціка ды дзе сустрэць дамавіка? – пра гэта распавядае Таццяна Калач.

Слухайце аўдыё!

«Цікаўнасць маладых да міфалогіі ёсць, але нюанс у тым, што калі вы распавядаеце пра яе, калі знаёміце з самым цікавым, людзі адкрываюцца. Шмат хто чуў пра беларускую міфалогію але дзесьці, штосьці – там а нічога канкрэтнага, а самае сакавітае гэта тое, чым адрозніваецца беларускі дамавік ад польскага ці ўкраінскага. Мая задача пазнаёміць не толькі з гэтымі дэталямі але і каб на аснове міфалогіі кожны стварыў сваю гісторыю. Сухая міфалогія яна не так цікавая, і не хапае жывых гісторыяў, на прыклад дзе водзяцца нячысцікі, як ад іх бараніцца, што робяць дамавікі?», – перакананая мастачка.

Таццяна Калач не толькі займальна расказвае пра міфалагічныя створы але і праводзіць адмысловыя майстар-класы для дзяцей і дарослых, дзе кожны можа даведацца больш пра гэтыя з'явы ды паспрабаваць іх намаляваць. А з Таццянай Калач гутарыла Анна Пятроўская.