Беларуская Служба

Sokół 1000 - адзін з самых прыгожых экспанатаў на Выставе рэтраматацыклаў у Драгічыне (ФОТА)

11.10.2024 14:56
Тут можна паглядзець, вядомыя маркі матацыклаў з Савецкага Саюза, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, Даніі, Вялікабрытаніі, Чэхаславакіi і іншых краін.
Аўдыё
  • Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне
 Sokół 1000
Матацыкл Sokół 1000 на Выставе рэтраматацыклаў у Драгічыне Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем Драгічын – невялікі гарадок у паўднёвай частцы Падляскага ваяводства. У мінулым, гэты прыгожа распаложаны на рацэ Буг, гарадок быў сталіцай Падляскага ваяводства, а сёння гэта невялікі, але папулярны турыстычны цэнтр - ідэальны для паездак на выходныя.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дарэчы пры нагодзе тут абавязкова варта зазірнуць, між іншым, на Выставу рэтраматацыклаў і паглядзець некалькі дзясяткаў экспанатаў з Польшчы і розных краін Еўропы, сярод  якіх сапраўдныя жамчужыны аўтапрамысловасці.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне мае пастаянны характар і папаўняецца новымі экспанатамі. Ідэя выставы нарадзілася ў 2012 годзе і была прымеркаваная да  мясцовага свята, расказвае дырэктар Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне Рафал Сівэк(Rafał Siwek):

- Ідэя нарадзілася пры нагодзе арганізацыі Дзён Драгічына і першапачаткова планавалася, як мерапрыемства на выходныя. Між тым, паколькі яна вельмі спадабалася, узнікла ідэя прадоўжыць ейную працу да канца вакацыяў. Аднак нечакана экспазіцыя карысталася вялікім зацікаўленнем таксама пасля вакацыяў. Таму 2013 годзе было вырашана адкрыць выставу на пастаяннай аснове. Выстава пашырылася на новыя экспанаты, бо да калекцыянера, які пазычыў нам свае матацыклы на першую выставу, далучыліся іншыя, якія таксама хацелі ў нас паказаць свае калекцыі. Такім чынам выстава, з года ў год стала развівацца і пашырацца на новыя экспанаты. 

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гэта розныя матацыклы - польскія, еўрапейскія, а нават амерыканскія. Можна сказаць, што гэта агляд старадаўніх матацыклаў. Тут можна паглядзець, вядомыя маркі з такіх краін, як Савецкі Саюз, Францыя, Бельгія, Швейцарыя, Данія, Вялікабрытанія, Чэхаславакія і іншых. Агулам, да гэтай пары, на выставе былі прадстаўлены матацыклы з 13 краін:

- Зараз на выставе больш за 50 матацыклаў. Экспазіцыя пастаянна мяняецца. Да гэтага трэба дадаць таксама розныя іншыя экспанаты, звязаныя з тэмай аўтапрамысловасці, напрыклад, старыя інструменты, бензакалонкі, якія калісьці працавалі на заправачных станцыях. 

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Самыя старыя матацыклы на выставе датуюцца пачаткам XX стагоддзя, нагадвае Рафал Сівэк:

- Найстарэйшы экспанат, гэта французскі матацыкл Clement з 1912 года. Гэта прыклад цікавых тэхнічных рашэнняў. Напрыклад, тросы счаплення і тармазоў былі схаваныя ў рулі. Гэта цікавы матацыкл, які крыху нагадвае мапед, але аб'ём ягонага рухавіка складае ажно 350 см³. Гэта вельмі цікавая канструкцыя. У сваю чаргу наймалодшы матацыкл на выставе быў выпушчаны ў 2001 годзе. Гэта матацыкл Віктара Вэнгжына – заснавальніка Міжнароднага Катынскага мотапрабегу. Пасля смерці бацькі дачка Віктара Вэнгжына пазычыла нам гэты матацыкл. Ён знаходзіцца ў адмысловай зале памяці, разам з іншымі памяткамі, датычнымі гісторыі Катынскіх мотапрабегаў.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У ТОП- 3 на выставе, паводле нашага суразмоўцы, увайшоў і польскі матацыкл:

- Гэта, перш за ўсё, прыгожы, адноўлены матацыкл Sokół 1000, які сапраўды робіць вялікае ўражанне. Побач стаіць амерыканскі матацыкл Indian 741B з 1942 года, якога часта можна пабачыць на амерыканскіх ваенных фільмах. Таксама цікавым матацыклам з’яўляецца бельгійская машына FN MR 12 з 1938 года, з магутным рухавіком, аб'ёмам у 1000 см³. Гэта машына, якая выклікае эмоцыі. Гэта ТОП- 3 нашай выставы, паводле мяне.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Каб атрымаць асалоду ад выставы, не трэба быць экспертам, хоць і яны не рэдка тут сустракаюцца:

- Нашых гасцей можам падзяліць на дзве катэгорыі. Першая, гэта эксперты ў галіне. Яны выдатна ведаюць тэму рэтраматацыклаў; часта самі такія матацыклы аднаўляюць. На выставе іх цікавяць унікальныя экспанаты, напрыклад, малавядомыя матацыклы, якіх было выпушчана няшмат. Яны шукаюць  жамчужынаў. Другая група, гэта проста аматары -асобы, якія базуюцца на сантыменце. Ім падабаюцца такія маркі, якія яны памятаюць з дзяцінства, напрыклад: Junak, WSK, WFM, Sokół. Гэтыя матацыклы, былі вельмі папулярнымі на польскіх дарогах у 1960-х, 1970-х, 1980-х гадах. Зараз мы іх на дарозе не пабачым.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Прэзентаваныя на выставе матацыклы  - у розным тэхнічным стане. Цікава, што частка з іх адмыслова не падлягае рэканструкцыі, а толькі неабходнай ахове і кансервацыі:

- Частка з нашых матацыклаў адрамантаваная. Яны ў такім тэхнічным стане, што іх можна завесці і ехаць. Частка нават нармальна зарэгістраваныя, як транспартныя сродкі. Ёсць таксама група матацыклаў, якія тэхнічна няспраўныя - яны ў такім стане, у якім былі знойдзеныя, часта ў розных нечаканых месцах. Уласнікі проста не хочуць іх рэканструяваць, каб захаваць іх у арыгінальным стане, нават за кошт тэхнічнай спраўнасці. Маем матацыклы, якім не хапае нейкай запчасткі - паліўнага баку іг.д. Да іх арыгінальных запчастак ужо немагчыма знайсці.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Побач з матацыкламі размешчаная таксама цікавая выстава тэхнікі, дзе можна ўбачыць старадаўнія прылады працы, звязаныя не толькі з аўтапрамысловасцю:

- На экспазіцыі паказаныя старадаўнія аўтамабільныя інструменты, фотаапараты, тэлефоны, пішучыя машынкі, швейныя машыны, лічыльныя машыны, геадэзічныя прыборы, радыё- і стэрэатэхніка. Калі я праводжу групу па гэтай выставе, то жартую, што зараз функцыі ўсіх гэтых многіх прыладаў змешчаны ў адным мабільным тэлефоне. Тут можна паглядзець таксама калекцыю вядомых польскіх мапедаў, такіх як: Ryś, Romet, Ogar, Kadet, Pegaz, Motorynka. Пра такія мінібайкі калісьці проста марылі маладыя людзі.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Штогод для матацыклістаў і аматараў аўтапрамысловасці ў Драгічыне ладзяцца цікавыя мерапрыемствы:

- З самага пачатку існавання выставы 15 жніўня мы арганізоўваем буйны парад матацыклаў. Першае мерапрыемства праходзіла толькі па вуліцах Драгічыня, але пазней мы яго пашырылі на два суседнія гарадкі: Семятычы і Гродзіск. Цяпер кожны год парад стартуе з іншага гарадка. Кожны год у ім удзельнічае 500-700 машынаў, якія з’язджаюць з усяго рэгіёну і Польшчы. Дадаткова ў другую суботу чэрвеня адбываецца Папскі паход, які стартуе з горада Седльцэ і заканчваецца ў Драгічыне.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дырэктар Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне Рафал Сівэк(Rafał Siwek) нагадаў, што ў турыстычным сезоне (з сакавіка па кастрычнік) Выставу рэтраматацыклаў можна наведваць штодзённа з 10.00 па 17.00. Калі нехта хоча наведаць выставу з гідам, тады варта раней патэлефанаваць і дамовіцца. Па-за турыстычным сезонам (з лістапада па сакавік) выставу таксама можна без праблем наведаць, дастаткова раней дамовіцца з супрацоўнікамі мясцовага цэнтра культуры.

Выстава старадаўніх матацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Выстава рэтраматацыклаў у Драгічыне/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Больш інфармацыі можна знайсці на старонцы itdrohiczyn.pl.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Хочаце пабачыць байдарку з ветразем? Запрашаем у Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне (ФОТА)

21.06.2024 15:01
Тут можна паглядзець, як мяняўся байдарачны турызм у Польшчы, а таксама праверыць свае сілы на адмысловым трэнажоры.