Беларуская Служба

Хочаце пабачыць байдарку з ветразем? Запрашаем у Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне (ФОТА)

21.06.2024 15:01
Тут можна паглядзець, як мяняўся байдарачны турызм у Польшчы, а таксама праверыць свае сілы на адмысловым трэнажоры.
Аўдыё
  • Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне
Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем у Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне – гістарычнай сталіцы Падляшша. Музейная ўстанова размяшчаецца ў мясцовым Надбужанскім цэнтры байдарачнага турызму. У ёй можна паглядзець больш за сотню экспанатаў: гістарычныя байдаркі – польскія і замежныя, выратавальныя камізэлькі, вёслы, экіпіроўку байдарачнікаў, старыя фотаздымкі, дакументы байдарачных клубаў і тэматычную літаратуру. Апрача таго, можна таксама паспрабаваць байдарачнага спорту на практыцы.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне – адзіная такая ўстанова ў Польшчы, якая прэзентуе найбуйнейшую калекцыю байдарак, ганарыцца дырэктар Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне Рафал Сівэк(Rafał Siwek):

- Гэта найбуйнейшая калекцыя гістарычных байдарак, сабраная ў адным месцы, якое называецца – Надбужанскі цэнтр байдарачнага турызму. Цэнтр падзелены на дзве часткі. Адна – гэта выстава гістарычных байдарак – раскладных, драўляных, ламінаваных. Найстарэйшаму з экспанатаў амаль 100 гадоў. Апрача таго, ёсць рознага віду сувеніры – медалі, падвескі, кнігі, то бок розныя рэчы, звязаныя з байдарачным турызмам. Другая частка – гэта больш за 20 сучасных байдарак. Гэта спартыўныя, вайсковыя, марскія, турыстычныя, складаныя байдаркі і шмат іншых, паказаных у адным месцы.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Рафал Сівэк з’яўляецца аўтарам ідэі заснавання Музея байдарачнага турызму ў Драгічыне:

- Усе экспанаты на выставе – гэта нашая ўласнасць, то бок Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне, які з’яўляецца адміністратарам музея. Яны паступалі ва ўстанову на працягу гадоў – мы іх проста куплялі. Зараз мы, галоўным чынам атрымліваем экспанаты ў падарунку. Цягам часу асяроддзе байдарачнікаў у Польшчы зразумела, што наш музей – гэта адказная і надзейная ўстанова, у якую можна спакойна перадаць гістарычныя экспанаты. Мы стараемся прасоўваць наш музей і фактычна цыклічна з намі кантактуюць ахвяравальнікі. Часта з гэтымі байдаркамі звязаныя цікавыя сямейныя гісторыі. Калі мы пачыналі рэалізаваць ідэю Музея байдарачнага турызму, то я быў перакананы, што ў Драгічыне і ваколіцы я, хутчэй за ўсё, не знайду ніводнай складанай байдаркі. Пасля двух гадоў аказалася, што дакладна 200 метраў ад музея мы знайшлі на гарышчы такі гістарычны экспанат.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У музеі можна даведацца, між іншым, што калісьці вельмі папулярныя былі складаныя байдаркі, а таксама, што былі байдаркі з ветразямі, кажа Рафал Сівэк:

- Перш за ўсё наведвальнікі здзіўляюцца гэтаму, што наогул ёсць від складаных байдарак, і што яны калісьці мелі драўляную канструкцыю, на якую быў нацягнуты спецыяльны матэрыял. Маўляў, як гэта не танула? Нагадваю, сучасныя турыстычныя байдаркі ў большасці зробленыя з пластыку. У мінулым байдаркі былі складаныя. Частка байдаркі была ўпакаваная ў наплечнік, частка транспартавалася ў такой адмысловай калясцы. Байдарачнікі перамяшчаліся па Польшчы на аўтобусах або на цягніку. Толькі ў месцы прызначэння – недзе на рацэ або на возеры – яны складалі свае байдаркі. Менавіта, у нашым музеі можна прасачыць, як на працягу 100 гадоў мяняўся байдарачны турызм у Польшчы. Таксама можам паглядзець, як з тэхнічнага боку мяняліся, напрыклад, вёслы. Зараз яны больш лёгкія і зроблены з іншых матэрыялаў, чым з дрэва.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У музей мы можам пераканацца, што байдарачны спорт – шырокая галіна:

- Нашыя наведвальнікі таксама здзіўляюцца колькасці відаў сучасных байдарак. Як мы ўжо згадалі, у нас iх больш за 20: вайсковыя, спартыўныя, у тым ліку да спартыўнага фрыстайла, да гульні ў пола… Многія асобы здзіўленыя, што наогул ёсць такія байдаркі. Аматарам, байдарачны турызм атаясамліваецца, перш за ўсё, з папулярнымі пластыкавымі байдаркамі. Між тым, аказваецца, што гэта шырокі від спорту і прывабная форма праводжання свабоднага часу.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музей байдарачнага турызму можа пахваліцца таксама некалькімі ўнікальнымі экспанатамі, кажа Рафал Сівэк:

- Для мяне асабіста, усе экспанаты вельмі важныя, паколькі заснаванне музея, 13 гадоў таму – гэта была мая ідэя. Большасць з іх мне прыйшлося знайсці самому, вандруючы па Польшчы. Несумненна цікавым экспанатам з’яўляецца польская байдарка «Пяст». У сваім жыцці я бачыў толькі дзве такія байдаркі, з якіх адна на нашай экспазіцыі, а другая – у фондах Музея спорту ў Варшаве. Нашая байдарка паходзіць з 1930-х гадоў і гэта несумненна жамчужына экспазіцыі.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дарэчы, у мінулым у галіне вытворчасці байдарак Польшча была лідарам, нагадвае Рафал Сівэк:

- У часы ПНР Польшча, пасля ГДР і ФРГ была сапраўдным лідарам па вытворчасці байдарак у Еўропе. Тут дынамічна працавала кампанія Predom-Prespol пазней Niewiadów. Яна выпускала бытавую і турыстычную тэхніку, у тым ліку вельмі папулярныя байдаркі Neptun і Jantar. Можна сказаць, што ўсе турыстычныя базы, спартыўныя клубы ў Еўропе карысталіся польскімі байдаркамі. На рынку было таксама крыху савецкіх байдарак, але найбольш – польскіх і нямецкіх.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музеі ў Драгічыне не толькі дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй байдарачнага турызму. Тут можна таксама паспрабаваць сваіх сілаў і актыўна пазаймацца згаданым відам спорту:

- Апрача таго, тут (у Надбужанскім цэнтры байдарачнага турызму- рэд.) можна таксама паспрабаваць сваіх сілаў на трэнажоры. Мы садзімся ў спецыяльнае прыстасаванне, бярэм у рукі вёслы, а перад намі велізарны экран, на якім паказваецца фільм зняты на рацэ Буг. Зацікаўленыя могуць таксама тэставаць сучацныя байдаркі. Дзеля таго ў нас ёсць адмысловы басейн. Таксама з-за гэтага наш музей цікавы і адзіны ў Польшчы.

- запрашаў дырэктар Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне Рафал Сівэк(Rafał Siwek).

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Надбужанскі цэнтр байдарачнага турызму – Музей байдарачнага турызму размяшчаецца ў Драгічыне, на вуліцы Крашэўскага 24. Выстава адкрытая штодзённа (сем дзён ў тыдзень) з 10.00 па 17.00. Уступ – бясплатны.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Экспазіцыя адрасаваная ўсім – незалежна ад узрсту. Яе можна наведваць індывідуальна – усе экспанаты падрабязна апісаныя на інфармацыйных дошках. Групы могуць наняць гіда, які таксама дэталёва раскажа пра экспазіцыю.

Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей байдарачнага турызму ў Драгічыне /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта таксама дадаць, што менавіта ў Драгічыне, штогод у жніўні ладзіцца найбуйнейшы ў Польшчы байдарачны паход пад назовам: «500 байдарак».

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Драгічын – тут адпачнеш ад гарадской мітусні (FOTA)

14.06.2024 16:01
Падляскі гарадок прыцягвае аматараў помнікамі гісторыі, прыроднымі каштоўнасцямі і дасканалымі ўмовамі для актыўнага адпачынку.