Беларуская Служба

Драгічын – тут адпачнеш ад гарадской мітусні (FOTA)

14.06.2024 16:01
Падляскі гарадок прыцягвае аматараў помнікамі гісторыі, прыроднымі каштоўнасцямі і дасканалымі ўмовамі для актыўнага адпачынку.
  ,
Касцёл Усіх Святых, Драгічын Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем у Драгічын(Drohiczyn) – невялікі гарадоў на Бузе ў Падляскім ваяводстве. У мінулым Драгічын быў адным з найважнейшых польскіх гарадоў. Сёння аб яго выдатным мінулым сведчаць шматлікія помнікі архітэктуры. Ты не менш, сучасны Драгічын – гэта важнае месца на турыстычнай мапе ўсходняй Польшчы.

Драгічын /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Існуе некалькі тэорый адносна паходжання назвы Драгічын(Drohiczyn). Паводле адной з іх, яна паходзіць ад спалучэння двух слоў: дарога і ўчынак. Паводле іншай, ад імя Дрогіта (Drohita).
Безумоўна, з усіх гарадоў Падляскага ваяводства Драгічын – адзін з найстарэйшых. Ягоная гісторыя налічвае амаль тысячу гадоў. Сярэднявечнае паселішча, хутчэй за ўсё было заснаванае ў 1 038 годзе.

Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У XІІ-XІІІ стагоддзях Драгічын знаходзіўся пад уладай Галіцка-Валынскага княства. У 30-х гадах XІІІ стагоддзя горад захапіў мазавецкі князь Конрад і перадаў яго дабжыньскім рыцарам. У 1238 годзе галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч разбіў рыцараў і вярнуў Драгічын пад сваю ўладу. У 1254 годзе тут адбылася каранацыя Данілы Раманавіча на караля Русіі. З гэтага часу гарадок не аднойчы пераходзіў з рук у рукі.

Драгічын - pака Буг/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын - pака Буг/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гарадскія правы Драгічын атрымаў у 1429 годзе, а больш чым праз 90 гадоў ён стаў сталіцай Падляскага ваяводства, якое заснаваў кароль Жыгімонт Стары. Канец XVI стагоддзя – гэта час асаблівага росквіту горада.

Дзякуючы зручнаму распалажэнню на старым гандлёвым шляху, ён быў важным стратэгічным пунктам і мог выдатна развівацца, але таксама неаднойчы быў мэтай атакаў ворага. Гарадок пакутаваў не толькі ад сур’ёзных пажараў, але таксама ад нападаў татараў, шведаў і маскоўскіх войскаў, саветаў і немцаў. Часта пераходзіў з рук у рукі.

Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гісторыя гарадка багатая важнымі падзеямі, сярод якіх можна назваць напрыклад, згаданую каранацыю Данілы Раманавіча, а з больш сучасных – візіт папы Яна Паўла ІІ ў 1999 годзе. Кожны год у Драгічыне адбываюцца ўрачыстасці ў памяць паломніцтва Папы-паляка. Дарэчы ў Драгічыне вы знойдзеце шмат памятных месцаў, звязаных з Янам Паўлам ІІ. Напрыклад, на месцы дзе прызямліўся папскі верталёт знаходзіцца памятны валун.

Ад гістарычнай велічы Драгічына зараз мала што засталося. Аднак пра яго гісторыю сведчаць унікальныя помнікі, якіх колькасць робіць сапраўднае ўражанне на турыстах.

Кафедральны касцёл Святой Тройцы, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Кафедральны касцёл Святой Тройцы, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Перш за ўсё Драгічын – гэта рэлігійнае будаўніцтва. Кафедральны касцёл Святой Тройцы быў пабудаваны ў 1392 годзе. Наступную сядзібу пабудавалі езуіты на мяжы XVII і XVIII стагоддзяў. На жаль, пасля вайны ў ім захавалася няшмат з мінулага.

Кафедральны касцёл Святой Тройцы, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Кафедральны касцёл Святой Тройцы, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўваходзіць у комплекс будынкаў францысканскага кляштара. Ён быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1409 годзе, а пасля паразы Паўстання 1830 года – пераўтвораны ў праваслаўную царкву. Свой каталіцкі характар аб’ект аднавіў пасля 1918 года, але падчас Другой сусветнай вайны – быў знішчаны саветамі і адноўлены толькі пасля вайны.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Побач з касцёлам знаходзіцца Дыяцэзіяльны музей імя Яна Паўла ІІ са шматлікімі экспанатамі, звязанымі не толькі з Папам-палякам, а таксама Дом для святароў на пенсіі і рэгіянальная сядзіба дабрачыннай арганізацыі Caritas.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу Касцёл Усіх Святых быў пабудаваны ў 1623 годзе і ў тым жа годзе ў Драгічыне пасяліліся першыя манашкі-бенедыктынкі. У 1854 годзе святыня была зачыненая ў рамках пакарання манашак за дапамогу паўстанцам, а будынак часткова адаптаваны пад праваслаўную царкву. Каталікі атрымалі назад святыню ў 1918 годзе. Будынак вылучаецца прыгожым фасадам.

Касцёл Усіх Святых, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Касцёл Усіх Святых, Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Унутры знаходзяцца гістарычныя элементы абсталявання і дэкору: распяцце і карціна св. Бэнэдыкта з XVIII стагоддзя і барочныя скульптуры Хрыста Балеснага, св. Яна Хрысціцеля і св. Марэка Евангеліста.

Драгічын - царква Святога Мікалая Цудатворца /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын - царква Святога Мікалая Цудатворца /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У цэнтры гарадка размяшчаецца царква Святога Мікалая Цудатворца з другой паловы XVIII стагоддзя. У XIX стагоддзі будынак ненадоўга выкарыстоўваўся ўніятамі. Царква мае класіцыстычны характар – ёсць іканастас з XVII стагоддзя з роспісам у стылі неарэнесансу і ікона Сашэсця Святога Духа з таго ж часу.

Драгічын - pака Буг/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын - pака Буг/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак Драгічын, гэта не толькі прывабнае месца для аматараў гісторыі. Гэта дасканалае месца для турыстаў, якія жадаюць адпачыць ад мітусні вялікага горада. Гарадок прыгожа размешчаны на маляўнічым беразе ракі Буг. Тут можна шпацыраваць, пакатацца на ровары, скарыстацца воднымі відамі спорту.

У Драгічыне пачынаецца 41-кіламетровая пешаходная сцежка. У ваколіцы праходзяць шматлікія веласіпедныя дарожкі. Тут таксама знаходзіцца адзіны ў Польшчы Музей байдарак, дзе сабраныя больш за 100 экспанатаў, у тым ліку, байдаркі 1950-х гадоў.

Драгічын - наглядная пляцоўка /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын - наглядная пляцоўка /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Варта падняцца на Замкавую гару, з якой адкрываецца цудоўная панарама даліны Буга. Некалькі сотняў метраў далей знаходзіцца таксама назіральная вежа. Праз раку Буг можна пераправіцца на пароме, які курсіруе паміж Драгічынам і Бужыскамі.

Драгічын - pака Буг, бачная з Замкавай гары /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын - pака Буг, бачная з Замкавай гары /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу, у Гісторыка-культурным парку «Буг», у старым будынку гміны, можна палюбавацца выставай матацыклаў. Самыя старыя з экспанатаў паходзяць з пачатку XX стагоддзя.

Драгічын – ідэальнае месца для турыстаў, якія шукаюць спакою, цішыні і некранутай прыроды. Варта тут прыехаць, як з аднадзённай экскурсіяй, так і на даўжэй. На адпачынак запрашаюць гаспадары агратурыстычных сядзібаў, лецішчаў і гасцявых пакояў.

Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драгічын/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Незвычайныя прыродныя каштоўнасці, багатая гісторыя і культура робяць Драгічын сапраўднай жамчужынай на турыстычнай мапе Польшчы. Гэтае месца проста варта наведаць.

аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Савецкі танк у Ружане абараніўся ад гістарычнай палітыкі ўладаў (ФОТА)

24.05.2024 16:10
Адрамантаваны і дагледжаны савецкі танк Т-34 сапраўды робіць уражанне, пры гэтым з’яўляецца прадметам несупынных мясцовых спрэчак.