Беларуская Служба

Савецкі танк у Ружане абараніўся ад гістарычнай палітыкі ўладаў (ФОТА)

24.05.2024 16:10
Адрамантаваны і дагледжаны савецкі танк Т-34 сапраўды робіць уражанне, пры гэтым з’яўляецца прадметам несупынных мясцовых спрэчак.
Аўдыё
  • Ружан – невялікі гарадок, разпаложаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мазавецкага ваяводства
   ,
Помнік героям Войска Польскага, якія загінулі ў барацьбе з нямецкім фашызмам за свабоду Ружанскай зямліAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ружан (Różan) – невялікі гарадок, разпаложаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мазавецкага ваяводства, у Макаўскім павеце, на скрыжаванні двух важных турыстычных шляхоў: Варшава – Сувалкі і Цеханаў – Беласток. Цікавае геаграфічнае размяшчэнне, разнастайны ландшафт і спецыфічны клімат спрыяюць развіццю дачнай забудовы і прыцягваюць турыстаў з усяе Польшчы.

Форт I, Ружан /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Форт I, Ружан /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ружан размяшчаецца на вельмі маляўнічым высокім беразе ракі Нараў (Narew)- прывабным шляху, які злучае Мазурскія азёры з Віслай. Прыродныя каштоўнасці рэгіёна, прыцягваюць турыстаў з усяе Польшчы, кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры Себасцьян Альшэвік (Sebastian Olszewik):

- Тут можна вельмі прыемна правесці час над чароўнай ракой Нараў. Гэта прывабнае месца для адпачынку, асабліва для аматараў рыбалкі, збору лясных пладоў. Ружан і мясцовая гміна, гэта таксама выдатнае месца для тых, хто жадае актыўна правесці свой свабодны час.

Форт IV, Ружан /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Форт IV, Ружан /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У гміне назіраюцца спрыяльныя прыродныя і ландшафтныя ўмовы для развіцця турызму і рэкрэацыі. Тут буйныя лясныя комплексы, шматлікія рэкі, лугі, разнастайны рэльеф са шматлікімі ярамі.
Асаблівае значэнне для развіцця турызму мае рака Нараў і яе даліна. Асноўным відам адпачынку тут зʼяўляецца адпачынак на лецішчы:

- Можна сказаць, што наш рэгіён – гэта рэгіён дачнікаў. Гаворка ідзе, як пра гміну Ружан, як і ў суседнюю гміну Жэўне (Rzewnie). Гэта рэгіён асабліва папулярны сярод жыхароў Варшавы, але і іншых буйных гарадоў Польшчы. Нашыя дачнікі, апынуліся тут або выпадкова, прыцягнутыя прыроднымі козырамі, альбо ў іх нейкія сямейныя карані ў рэгіёне. У летнім сезоне, які ў нас працягваецца з траўня па кастрычнік, у Ружане шмат турыстаў, дачнікаў і наогул асобаў, якія любяць праводзіць час на рацэ і мясцовых «азёрах», якія з’яўляюцца сапраўднай славутасцю нашага рэгіёна.

Гаворка ідзе пра маляўнічыя, былыя гравійныя карʼеры ля ракі Нараў. «Варшаўскія Мазуры», бо так часта называюць згаданы рэгіён, у летнім сезоне карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод жыхароў Варшавы, у першую чаргу з-за невялікай адлегласці ад сталіцы.

«Варшаўскія Мазуры» – вадасховішча ў вёсцы Бжузэ ля Ружана «Варшаўскія Мазуры» – вадасховішча ў вёсцы Бжузэ ля Ружана

Турыстаў у Ружан прыцягваюць таксама ўнікальныя фартыфікацыйныя збудаванні, то бок ружанскія фатры, кажа Себасцьян Альшэвік:

- Калі гаворка ідзе пра помнікі гісторыі, то ключавымі аб’ектамі ў горадзе Ружан з’яўляюцца царскія фарты, пабудаваныя 1905-1910 гадах. Зараз частка з іх выкарыстоўваецца прыватнымі ўладальнікамі. Аднак мясцовая гміна надалей з’яўляецца ўладальнікам двух фартыфікацыйных збудаванняў, то бок форта I і форта IV. Форт I адкрыты для наведвальнікаў, а ў будучыні плануецца яго рэстаўрацыя. У сваю чаргу ў 2024 годзе, пасля буйной рэканструкцыі, быў адкрыты форт IV. Зараз мы тут знойдзем трэнажорную пад адкрытым небам, гульнявыя пляцоўкі для дзяцей, назіральныя пляцоўкі, дарожкі для прагулак іг.д.

Мясцовыя ўлады плануюць далей інвеставаць у развіццё згаданага месца, як зоны адпачынку для мясцовых жыхароў і турыстаў.

Варта таксама ўспомніць, што адзін з фартоў у Ружане быў пераўтвораны ў магільнік. Зараз тут знаходзіцца адзінае Нацыянальнае сховішча радыеактыўных адходаў у Польшчы.

Помнік абаронцам айчыны ў Ружане/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік абаронцам айчыны ў Ружане/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ружан – гэта адзін з тых гарадкоў Польшчы, якіх не абмінулі трагічныя падзеі гісторыі. Падчас Другой сусветнай вайны горад двойчы быў разбураны – у верасні 1939 і ў 1944-1945 гадах. У канцы вайны 95 працэнтаў будынкаў былі знішчаныя.

Помнік у Ружане / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік у Ружане / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пра падзеі мінулых гадоў у горадзе нагадваюць шматлікія помнікі і мемарыяльныя дошкі. Сярод іх, неадназначны, помнік-танк, які з’яўляецца характэрным пунктам горада і яго неафіцыйным сімвалам:

- Помнік прысвечаны героям Войска Польскага, якія загінулі ў барацьбе з нямецкім фашызмам за свабоду Ружанскай зямлі, а таксама ахвярам Другой сусветнай вайны. Гэта арыгінальны танк – помнік ваеннай тэхнікі, які захаваўся з часоў вайны. Гэта савецкі танк Т- 34.

Адрамантаваны помнік – танк сапраўды робіць уражвае на турыстаў і з’яўляецца прадметам мясцовых спрэчак. Канчаткова, пасля замены інфармацыйных дошак і са згоды Інстытута нацыянальнай памяці танк застаўся ў Ружане, як помнік ваеннай тэхнікі.

Помнік героям Войска Польскага, якія загінулі ў барацьбе з нямецкім фашызмам за свабоду Ружанскай зямлі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік героям Войска Польскага, якія загінулі ў барацьбе з нямецкім фашызмам за свабоду Ружанскай зямлі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Апрача помнікаў звязаных з ваенным мінулым, у Ружане варта зазірнуць таксама, між іншым, у неагатычны касцёл св. Анны (1907-1913) пабудаваны з выкарыстаннем сцен гатычнага касцёла з XVI стагоддзя.

Kасцёл св. Анны ў Ружане / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл св. Анны ў Ружане / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Мясцовыя ўлады запрашаюць наведаць Ружан таксама для ўдзелу ў розных цікавых мерапрыемствах, нагадвае дырэктар Гміннага цэнтра культуры:

- Дні Ружана – гэта цыклічнае мерапрыемства, якое адбываецца ў горадзе ўжо шмат гадоў. Кожны год мы запрашаем вядомыя зоркі польскай музычнай сцэны, прапануем спартыўныя спаборніцтвы іг.д. Наступная імпрэза – гэта Ружанскі ваенны пікнік, які традыцыйна ладзіцца на тэрыторыі фотра I. Зразумела падчас гэтага мерапрыемства дамінуе гістарычная і вайсковая тэматыка. Будуць сустрэчы з рэканструктарамі, канцэрты вядомых музычных гуртоў, конкурсы, анімацыі для дзяцей.

 Герб горада Ружан на будынку сядзібы мясцовых уладаў  / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Герб горада Ружан на будынку сядзібы мясцовых уладаў / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Мясцовыя ўлады інтэнсіўна змагаюцца за тое, каб Ружан развіваўся. Пра гэта сведчыць гарадскі лозунг: «Ружан – горад, які квітнее на рацэ Нараў»:

– Гэта лозунг, які вядзе нас усіх. Гаворка ідзе пра імкненне да развіцця горада і гміны, да паляпшэння камфорту жыцця жыхароў; пашырэння доступу да культуры. Гэта таксама прыцягванне інвестараў, развіццё гарадской інфраструктуры – каб гміна Ружан развівалася і квітнела над нашай Нарвай.

- гаварыў дырэктар Гміннага цэнтра культуры Себасцьян Альшэвік (Sebastian Olszewik).

Мост на рацэ Нараў у Ружане /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Мост на рацэ Нараў у Ружане /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Шукаць бурштын можна не толькі на балтыйскім узбярэжжы, але і ва ўсходняй Польшчы (ФОТА)

05.04.2024 15:30
Пра плюсы і мінусы прыватнай музеялогіі ў Польшчы расказвае майстар па апрацоўцы бурштыну і заснавальнік Курпёўскага музея ў Ваху Здзіслаў Бзюкевіч.

Браньшчык - ідылічная вёска ў Даліне Ніжняга Буга (ФОТА)

19.04.2024 14:00
Браньшчык і яго бліжэйшая ваколіца прыцягваюць жыхароў Варшавы, якія жадаюць адпачыць ад гарадской мітусні.