Беларуская Служба

Caritas Polska дапаможа пацярпелым ад землятрусу ў Азіі

30.03.2025 14:12
Акцыя будзе ўзгоднена з мясцовымі аддзяленнямі Caritas. «Такім чынам будуць вызначацца найбольш актуальныя патрэбы ў раёнах, пацярпелых ад стыхіі».
Наступствы землятрусу ў Тайландзе PAP/EPA/NARONG SANGNAK

Caritas Polska дапаможа пацярпелым ад землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Зараз найбольш там найбольш патрэбныя: вада, прадукты і  сродкі гігіены.

Як кажа кіраўніца Аддзелу гуманітарнай дапамогі Caritas Polska Ніна Моцёр, акцыя будзе ўзгоднена з мясцовымі аддзяленнямі Caritas. «Такім чынам будуць вызначацца найбольш актуальныя патрэбы ў раёнах, пацярпелых ад стыхіі»:

— Зразумела, усё гэта адбудзецца пасля завяршэння пошукава-выратавальных работ.  Мы будзем супрацоўнічаць з мясцовыміCaritas Asia i Caritas Myanmar, каб аказваць дапамогу разам з іх і найбольш эфектыўным чынам, грунтуючыся на аналізе патрэб у канкрэтных раёнах.

У рэгіёне, пацярпелым ад землятрусу, пражывае амаль 30 мільёнаў чалавек, у тым ліку траціна ўнутраных перасяленцаў, умовы жыцця якіх і без таго былі вельмі цяжкімі.

Не менш як 1 644 чалавекі загінулі ў М'янме з-за магутнага землятрусу. Лік ахвяраў праўдападобна будзе расці.

Землятрус магнітудай 7,7 балаў паводле Рыхтэра адбыўся ў пятніцу на тэрыторыі М'янмы, штуршкі адчуваліся ў Бангладэш, Індыі, Тайландзе, Лаосе і Кітаі.

IAR/PAP/эж