Беларуская Служба

Усе адстаюць ад Германіі. Колькі Еўропа траціць на войска?

31.03.2025 15:55
Будучыня НАТА становіцца ўсё менш пэўнай. Палітыкі і вайскоўцы разважаюць, ці можна наогул казаць пра бяспеку кантынента без ЗША.
Wozy opancerzone 66 ARMA oraz 44 NMS na wyposażeniu estońskiej armii
Wozy opancerzone 6×6 ARMA oraz 4×4 NMS na wyposażeniu estońskiej armiiŹródło fot.: Estonian Defence Forces | Eesti Kaitsevägi @Kaitsevagi

Хто ў Еўропе траціць на абарону найбольш, піша businessinsider.com.pl.

Германія — безумоўны нумарам адзін. Польшча мае рэпутацыю лепшага вучня НАТА па выдатках на ўзбраенне. У бягучым годзе гэтая сума павінна быць у памеры 5% ад ВУП. Летась Польшча выдаткавала на абарону амаль 35 млрд долараў. Гэта больш, чым у Італіі ці Іспаніі. Таксама Польшча траціць на абарону значна больш, чым Турцыя (яна выдаткавала 22 млрд долараў у 2024-ым).

Разам з тым польскай эканоміцы ўсё яшчэ далёка да найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Германія не траціць на армію празмерна шмат — усяго 2,12% ВУП. Аднак гэтага дастаткова, каб яны былі найбольшай заходнееўрапейскай ваеннай дзяржавай — у мінулым годзе ў Германіі выдаткавалі на абарону 96,7 млрд долараў. Для параўнання, у Вялікабрытаніі — 82,1 млрд долараў, у Францыі — 64,2 млрд долараў.

Адміністрацыя Дональда Трампа не хавае сваёй непрыязнасці да Еўропы. Пакуль не ідзе размова пра выхад ЗША з Альянсу, хоць такія заявы таксама чуваць — напрыклад, прыхільнікам такога кроку з'яўляецца Ілан Маск. Аднак пакуль такія рашэнні не прыняты — амерыканцы знаходзяцца на еўрапейскіх базах, а амерыканскі ядзерны парасон усё яшчэ ахоўвае значную частку Старога Кантынента.

Альянс усё ж абапіраецца на амерыканскія грошы. У мінулым годзе ЗША выдаткавалі астранамічную суму ў 967 млрд долараў. Усе астатнія краіны НАТА — разам з Канадай і Турцыяй — выдаткавалі сумесна больш за 506 млрд долараў.

Цяпер ключавым з'яўляецца выдаткоўванне Еўропай большых сум на ўзбраенне. У артыкуле разглядаюцца планы некаторых краін па павелічэнні выдаткаў на абарону ў сувязі з нявызначанасцю будучыні НАТА і агрэсіўнай палітыкай Расіі.

Напрыклад, у Канадзе, у сваю чаргу, ідуць дыскусіі, калі гэтая краіна магла б перавысіць узровень 2%. Цяпер гэтая краіна траціць на абарону сціплыя 1,37% ВУП. Канада не абавязкова баіцца расійскага ўварвання, але яе жыхары ўсё часцей задумваюцца, да чаго прывядзе палітыка Дональда Трампа. Амерыканскі прэзідэнт называе гэтую краіну «51-м штатам ЗША» і называў прэм'ер-міністра Канады «губернатарам». Іншы член НАТА — Данія — таксама баіцца агрэсіўнай палітыкі Вашынгтона. Белы дом мяркуе, што Грэнландыя — залежная ад Даніі тэрыторыя — таксама павінна стаць часткай ЗША. Таму Капенгаген заявіў, што хоча траціць на ўзбраенне не менш за 3% ВУП. Цяпер Данія траціць 2,37%.

вх