Беларуская Служба

Антраполаг: Парадаксальна, але вайна ва Украіне прыцягнула ўвагу да праблем польскіх ромаў

08.04.2025 18:11
8 красавіка па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень ромаў. Гэта свята, накіраванае на распаўсюд ведаў аб ромскай нацыі, яе звычаях і традыцыях, а таксама гэті дзень нагода даведацца аб праблемах, з якімі сутыкаюцца ромы ў сучасным свеце, у тым ліку ў Польшчы.
Аўдыё
  • Антраполаг: Парадаксальна, але вайна ва Украіне прыцягнула ўвагу да праблем польскіх ромаў
Mural, który wita romskich uchodźców w przemyskim punkcie fundacji W Stronę Dialogu
Mural, który wita romskich uchodźców w przemyskim punkcie fundacji W Stronę DialoguJan Kanty Zienko

Антраполаг культуры, сузаснавальніца і старшыня фонду «У бок дыялога» (W stronę dialogu), ромская актывістка Яанна Талевіч распавядае, пра значэнне гэташа свята:

— Вельмі важнае для нас свята, і тут трэба дадаць, што не толькі з 1990 года, таму што тады адбываўся IV Міжнародны кангрэс ромаў, які быў пад патранажам ЮНЕСКА, але ён фактычна ўшаноўваў кангрэс 1971 года, падчас якога быў зацверджаны ромскі гімн і ромскі сцяг, нягледзячы на тое, што мы ўсюды меншасць, з таго часу ў нас ёсць свае нацыянальныя сімвалы. У той час таксама ромы папрасілі ў ЮНЭСКА прызнаць нас еўрапейскай  нацыянальнай меншасцю. З 1990-х гадоў у Польшчы мы адзначаем гэтае свята, і ў мяне такое адчуванне, што яно становіцца ўсё больш гучным і заўважным.

Я кажу, у тым ліку,  пра дзейнасць нашага Фонду «У кірунку дыялогу», але таксама пра многія іншыя арганізацыі і людзей з нашай супольнасці, якія вельмі адданыя нашай справе, і таму гэтае свята важнае, бо гэта адна з нямногіх дат, калі мы гаворым пра нашы магчымасці, пра наш патэнцыял, нашыя поспехі.

У нашым календары ёсць шмат дат, якія мы адзначаем, і звычайна гэта трагічныя даты, як, напрыклад, 2 жніўня, звязаная з ліквідацыяй ромскага лагера ў канцлагеры Асвенцым у 1943 годзе. У Міжнародны дзень ромскай супольнасці мы гаворым пра тое, чаго мы дасягнулі, і паказваем, наколькі мы моцная супольнасць і колькі энергіі і патэнцыялу ў нас на самой справе ёсць.

На жаль колькасць праяваў дыскрымінацыі і ксенафобіі ў польскім грамадстве апошнім часам павялічваецца, гэта тычыцца мігрантаў, але таксама мясцовых жыхароў — ромаў, якія жывуць тут на працягу дзесяццігоддзяў, часамі стагоддзяў. Чаму так адбываецца?

— Давайце па-іншаму паставім гэтае пытанне. Часам я задаю яго сабе, колькі яшчэ нам трэба зрабіць, каб адукаваць нашу большасць? Таму што насамрэч, існуюць такія негатыўныя тэндэнцыі, і гэта пытанне таксама да навучальных устаноў, а дакладней да тых, хто вырашае, якую адукацыйную праграму прымаць, як мы будзем выхоўваць і фармаваць веды і адносіны маладых палякаў. Ромская супольнасць — адна са шматлікіх меншасцей. Ёсць у нас і суполкі мігрантаў. Гэтая разнастайнасць у польскім грамадстве ўжо есць фактам, і мы павінны нейкім чынам з гэтым змірыцца.

Я адчуваю, што мы шмат разоў не засвойвалі ўрокаў, адначасова, я не хачу адмаўляць, што негатыўныя рэчы могуць назірацца і ў нашай супольнасці. Вядома, як і ў любой іншай.  Адказнасць памылкова перакладаецца на нашу культуру, або нашы культуры, таму што ў нас таксама ёсць яны розныя. Нам не хапае адукацыі, каб адказаць на гэтае пытанне, чаму гэтак адбываецца.

Не хапае нам і кантактаў. Больш за 70% палякаў не ведаюць нікога з ромскай супольнасці. Мы часта не ўсведамляем, з кім сустракаемся на вуліцы, з кім сядзім побач, хто нашы суседзі, таму што ромы  — гэта не толькі асацыяцыі, якія часцей за ўсё прыходзяць у галаву, напрыклад, доўгая спадніца, шмат золата і той характэрны стэрэатыпны выгляд, які часта нам прыпісваюць, але гэта таксама людзі, якія не адрозніваюцца ад  агулу, ад іншых людзей, з якімі мы сустракаемся на вуліцы.

Гэтае часта непрыязнае асяроддзе прымушае людзей з нашай суполкі не жадаць гаварыць пра сваё паходжанне. Не таму, што яны не ганарацца ім. Проста яны  ведаюць, што на гэта будзе нейкая рэакцыя, на якую ім давядзецца адказаць, нават калі іх не прасілі. 

Мы ганарымся тым, што мы ромы, але я думаю, што многія людзі з нашай суполкі сутыкнуліся са шматлікімі праблемамі ў маладосці і юнацтве. Адказваючы на пытанне аб тым, адкуль у мяне смуглы колер твару, маеце іспанскія ці грэчаскія карані, я павінна была адказваць адмоўна. Я ромка, такі адказ  часта выклікае рэакцыю, і гэтая рэакцыя, на жаль, негатыўная.

Вайна Расіі супаць Украіны, як гэта не парадаксальна, паўплывала і на ромскую меншасць у Польшчы. як менавіта, распавядае даслдечыца:

— На жаль, я мушу гэта сказаць, але вайна дала нам большую бачнасць, таму што ўвесь час, калі мы гаворым пра цыганскую супольнасць, або групы меншасцяў у цэлым, гэта пытанне колькасці. У Польшчы ў нас заўсёды было шмат праблем і патрэб, але нас мала. 

Цяпер, калі да 20-30 тысяч польскіх ромаў далучыліся дзясяткі тысяч людзей з розных ромскіх суполак з Украіны, немагчыма ігнараваць той факт, што трэба дзейнічаць. Дзякуючы міжнародным арганізацыям мы змаглі стварыць сапраўды моцную арганізацыю, таму што наша каманда вырасла да  некалькіх дзясяткаў чалавек і  мы сталі цэнтрам ромскай супольнасці.

Мы сталі яшчэ і месцам для сустрэч з людзьмі з неромскай супольнасці. У нас ёсць класная праграма FemFusion, падчас якой мы запрашаем ромак, жанчын не толькі з Польшчы, але і з іншых краін, а таксама мы запрашаем людзей з неромскай супольнасці да адкрытай дыскусіі. Мы паказваем іншы вобраз, мы паказваем крыху іншы твар актыўнай, адказнай супольнасці, таксама здольнай дапамагаць іншым, а не людзей з працягнутай рукой, як нас, на жаль, часта ўспрымаюць.

Слухайце аўдыё!

эж