Беларуская Служба

Улады польскага горадa Эльблёнг зрабілі стаўку на скульптурную турыстычную трасу – і не памыліліся (ФОТА)

25.10.2024 18:30
На жаль, здараецца, што невядомыя крадуць элементы гарадскіх фігурак – ці то вуду, ці то пяро.
Аўдыё
  • Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу
Скульптурная сцежка Пякарчыка ў ЭльблёнгуЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблёнг (Elbląg) - найстарэйшы горад Вармінска-Мазурскага ваяводства, адзін з найстарэйшых у Польшчы - нязменна прыцягвае турыстаў сваёй багатай гісторыяй, помнікамі і ўнікальным Старым горадам, маляўніча размешчаным на беразе ракі Эльблёнг.

Некалькі гадоў таму мясцовыя ўлады вырашылі прапанаваць турыстам новы спосаб на тое, каб пазнаёміцца з гэтым незвычайным месцам. Гаворка ідзе пра скульптурную сцежку, лейтматывам якой з’яўляецца Пякарчык – герой мясцовай легенды.

Помнік Пякарчыку ля Тарговай брамы  ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Помнік Пякарчыку ля Тарговай брамы ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Першым быў помнік Пякарчыку ля Тарговай брамы – гэта юнак з зухаватай усмешкай на твары, які абапіраецца на рыдлёўку. Адкрытая ў 2009 годзе бронзавая скульптура мае вышыню ў 160 сантыметраў, а ейным аўтарам з’яўляецца Вальдэмар Грабавецкі, які таксама выканаў бронзавую інфармацыйную дошку ў форме шчыта, усталяваную ў тым жа годзе на валуне, размешчаным побач з помнікам.

У прыватнасці, помнік прысвечаны постаці легендарнага гераічнага чалядніка пекара, які 8 сакавіка 1521 года падчас польска-тэўтонскай вайны выратаваў горад ад крыжакоў. Гаворка ідзе пра тое, што падлетак у апошні момант перарэзаў драўлянай рыдлёўкай тоўстыя вяроўкі і спусціў крату Тарговай брамы. Гэта дазволіла жыхарам Эльблёнга паспяхова адбіць нашэсце Тэўтонскага ордэна.

Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паводле той жа легенды, у гонар юнака ў Тарговай браме павесілі драўляную рыдлёўку, якая заставалася там наступныя 250 гадоў. У цяперашні час яе адбітак можна ўбачыць ля ўвахода ў браму.

Калі ў 2020 годзе Эльблёнг святкаваў 500-годдзе згаданай легенды, узнікла ідэя выкарыстаць постаць легендарнага абаронцы горада для стварэння турыстычнай сцежкі, кажа віцэ-прэзідэнт горада Катажына Вісьнеўска (Katarzyna Wiśniewska):

- Пякарчык - гэта такая легендарная постаць, характэрныя для Эльблёнга, помнік якога заходзіцца ля Тарговай брамы. Гэта менавіта тая брама, краты якой, паводле легенды, удалося спусціць мужнаму юнаку. Эльблёнг заўсёды вельмі атаясамліваўся з гэтай скульптурай. Менавіта таму да 500-годдзя легенды аб Пякарчыку дэпутаты Гарадской рады прапанавалі ўсталяваць на вуліцах Старога горада больш фігурак Пякарчыка. Зразумела яны меншых памераў, чым тая першая скульптура, то бок ім не больш, чым паўметра і яны выкананыя з латыні.

Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Улады Эльблёнга запрасілі жыхароў выказацца па гэтай справе. З гэтай нагоды быў абвешчаны конкурс, які дарэчы сустрэўся з вялікім водгукам, успамінае спадарыня віцэ-прэзідэнт:

- Быў арганізаваны конкурс для жыхароў. Прапановаў было ажно 60, з якіх конкурсная камісія выбрала 10. Рэалізаваных было 5, а рэалізацыя чарговых 5 плануецца ў бліжэйшай будучыні.

Жыхары Эльблёнга прапанавалі месца размяшчэння паасобных фігурак і іх выгляд. Свае прапановы дасылалі, як у графічнай, так і пісьмовай форме. У ініцыятыву ангажаваліся, як індывідуальныя асобы, так і цэлыя групу, напрыклад, школьнікі, дзеці з дзіцячых садкоў. Галасаваць за лепшыя прапановы можна было на ​​адмысловай платформе для грамадскіх кансультацыяў.

Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Размешчаныя па старым горадзе фігуркі Пякарчыкаў – гэта не толькі сімвал прывязанасці жыхароў да мясцовай традыцыі і доказ лякальнага патрыятызму, але таксама несумненная турыстычная прываблівасць:

- Гэта мела быць, як праява лякальнай ідэнтычнасці, так і дадатковая прываблівасць для турыстаў, якая, напрыклад, дазваляе арганізоўваць рознага віду гарадскія гульні, гвэсты для дзяцей, моладзі і турыстаў. У сваю чаргу, пошук чарговых фігурак Пякарчыка дазваляе пазнаёмімся з тапаграфіяй і помнікамі старога горада.    

Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У кожнай скульптуры Пякарчыка свой характэрны элемент, які навязвае да месца размяшчаецца фігуркі, у тым ліку да канкрэтных помнікаў Старога горада:

- Перад Эльблёнгскай бібліятэкай знаходзіцца Пякарчык з кнігай, перад Першым ліцэем імя Юльюша Славацкага - Пякарчык з гусіным пяром; на бульвары Жыгімонта Аўгуста - Пякарчык з якарам. У сваю чаргу ў месцы, дзе калісьці размяшчалася старая біржа (зараз Specjal Pub) знаходзіцца Пякарчык з вагамі; Пякарчык з вудай – сядзіць на Высокім мосце;

Як расказвае спадарыня віцэ-прэзідэнт, вуда Пярчыка відаць вельмі падабаецца розным „персонам”, бо, час ад часу, знікае з рук няшчасніка і трэба даць яму новую. Здаецца падобным чынам сітуацыя маецца і з гусіным пяром, якое трымае ў руках Пякарчык ля мясцовага ліцэя.

Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цікава, што ідэю турыстычнай сцежкі і звязаныя з ёй перавагі хутка падхапіў таксама прыватны дзелавы сектар у Эльблёнгу:

- Прыемнай неспадзяванкай з’яўляецца ініцыятыва прыватных прадпрымальнікаў, якія плануюць наладзіць чарговыя фігуркі Пякарчыкаў ля сваіх бізнесаў. Ужо ўзнікла першая з іх – фігурка Пякарчыка была змешчаная ля аднаго з гатэляў.  

Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Скульптурная сцежка Пякарчыка хутка заняла сваё месца сярод турыстычных прываблівасцей горада, хоць узнікалі і галасы крытыкі:

- Традыцыйна рэакцыі былі падзеленыя, хоць з перавагай станоўчых, бо сцежка заахвочвае да актыўнасці, вызначае канкрэтную мэту прагулкі. Гэта таксама прывабны элемент малой архітэктуры, з якім можна зрабіць прыгожы памятны здымак. Былі галасы крытыкі: што гэта не арыгінальная прапанова; што многія гарады маюць такія скульптурныя дарогі. Падсумоўваючы, традыцыйна - ацэнкі розныя, але, паводле нашых назіранняў, пераважаюць станоўчыя. 

- кажа віцэ-прэзідэнт Эльблёнга Катажына Вісьнеўска.

Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Скульптурная сцежка Пякарчыка ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Па турыстычнай сцежцы Пякарчыка можна адправіцца, як з традыцыйнай мапай, якую можна атрымаць, напрыклад, у пункце турыстычнай інфармацыі.

Можна таксама спампаваць адпаведнае прыкладанне на мабільную прыладу. Праграма называецца «Шляхам Пякарчыка» і дазваляе, з дапамогай тэлефона або планшэта, наведаць найбольш цікавыя помнікі Старога горада Эльблёнга.

Рыдлёўка Пякарчыка на сцяне Тарговай брамы  ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Рыдлёўка Пякарчыка на сцяне Тарговай брамы ў Эльблёнгу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Легендарны Пякарчык вядзе нас па вызначаным маршруце па найважнейшых помніках і славутасцях Старога горада. Калі мы з рэалізуем прапанаваны гайд, як мінімум у 60 працэнтах, атрымліваем спецыяльны сертыфікат: «Шлях Пякарчыка». Яго можна атрымаць, між іншым, у пункце турыстычнай інфармацыі або на пошце.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Нажніцы для стрыжкі авечак і каляровая папера – гэтага курпам хапае, каб стварыць неверагодны шэдэўр (ФОТА)

17.10.2024 07:54
«Лелюя»: традыцыйная выцінанка з польскага рэгіёну Зялёныя Курпы - сімвал першага Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Талькміцка – малы гарадок на Віслінскім заліве з велізарным турыстычным патэнцыялам (ФОТА)

20.10.2024 16:36
Тут можна ўбачыць традыцыйныя рыбацкія катары ў порце, купіць свежую рыбу і адправіцца ў рэйс па Віслінскім заліве.