Беларуская Служба

Польскія археолагі ў 1920-я гг. адкрылі пад Ваўкавыскам сляды самых старажытных продкаў беларусаў

31.10.2024 16:01
Археолаг Вераніка Лебедзь вывучае знаходкі польскіх археолагаў 1921-1939 гг. на Панямонні, Заходнім Палессі і Падляшшы.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". В.Лебедзь пра помнікі каменнага веку.
,  .   ,   .
Шахты, раскапаныя З. Шмітам у Росі, на яго малюнках.Вераніка Лебедзь

Тэма археалагічных даследаванняў у 1921-1939 гг. на тэрыторыі паўночна-ўсходніх зямель даваеннай Польшчы(Усходняй Літвы і Заходняй Беларусі) даволі слаба прадстаўлена ў навуковых публікацыях як у Беларусі, так і ў Польшчы. Аднак гэты прабел вырашыла запоўніць былая супрацоўніца Інстытута гісторыі НАН Беларусі археолаг Вераніка Лебедзь. У Вітрыне Усходнееўрапейскага дома 22 кастрычніка адбылася лекцыя В. Лебедзь і У. Шыпілы пра археалогію каменнага веку ў Заходняй Беларусі (у складзе Польшчы) у даваенны перыяд. 

Вераніка Лебедзь звярнула ўвагу на тое, што матэрыялы археалагічных даследаванняў 1921-1939 гг. з заходнебеларускіх зямель не прапалі, а знаходзяцца ў Польшчы. У розных музеях РП выяўлены прадметы з раскопак на тэрыторыі Беларусі ў яе сучасных граніцах.

Сярод тых, хто даследаваў помнікі археалогіі каменнага веку ў 1921-1939 гг., вылучаюцца імёны Романа Якімовіча, Зыгмунта Шміта, Стэфана Крукоўскага, Ірэны і Людвіка Савіцкіх.

Асабліва варта адзначыць постаць Зыгмунта Шміта, які даследаваў сярод іншага шахты эпохі каменнага веку ў Росі, што пад Ваўкавыскам.


Вераніка Лебедзь з сякерай каменнага веку. Вераніка Лебедзь з сякерай каменнага веку.

Вераніка Лебедзь: — Атрымаўшы дазвол на поўнае даследванне шахт у Росі, Зыгмунт Шміт даследаваў  неалітычную майстэрню сякер. Каля Вялікіх і Малых Навасёлкаў, каля чыгуначнай станцыі Рось абследаваў мелавыя шахты. У Росі раскапаў крэмнездабыўчыя шахты. У 1926 г. Зыгмунт Шміт падаў прашэнне аб выдзяленні сродкаў на далейшае даследаванне шахт у Росі і інш.  Але замест  адабрэння плана, атрымаў пяць зусім іншых заданняў — у Сандамірскім, Чанстахоўскім і Радамскім паветах.

Варта дадаць, што менавіта ў шахтах пад Ваўкавыскам былі знойдзены адзіныя на сучаснай тэрыторыі Беларусі астанкі людзей каменнага веку. Дзякуючы ім мы можам сказаць, што нашы продкі былі вельмі падобны да нас.

Польскія археолагі, якія працавалі на заходнебеларускіх землях, цікавіліся не столькі гэтымі тэрыторыямі, але больш шырокімі арэаламі і тэмамі. На тэрыторыі заходніх абласцей сучаснай тэрыторыі Беларусі ў даваенны перыяд яны адкрылі каля 40 помнікаў каменнага веку. Але вядома толькі 5 публікацый на гэту тэму.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Праф. Роман Шуль: Беларусь —  гэта ўжо не Расія, але яна ўсё яшчэ даспявае да сваёй ідэнтычнасці

18.04.2024 14:03
У варшаўскім выдавецтве Scholar выйшла кніга польскага даследчыка Романа Шуля Separatyzmy, ruchy niepodległościowe i regionalizmy we współczesnej Europie.

Польскі гісторык і палітолаг Вітальд Радкевіч: Лукашэнка часам падкрэслівае элементы беларускай ідэнтычнасці з мэтай захавання асабістай аўтаноміі ад Масквы

10.10.2024 15:01
Галоўны спецыяліст варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Вітальд Радкевіч лічыць, што Лукашэнка падкрэслівае постсавецкія элементы ў Беларусі, лічачы, што савецкі «стандарт» ён захоўвае лепш, чым у РФ.