Беларуская Служба

Польскі гісторык і палітолаг Вітальд Радкевіч: Лукашэнка часам падкрэслівае элементы беларускай ідэнтычнасці з мэтай захавання асабістай аўтаноміі ад Масквы

10.10.2024 15:01
Галоўны спецыяліст варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Вітальд Радкевіч лічыць, што Лукашэнка падкрэслівае постсавецкія элементы ў Беларусі, лічачы, што савецкі «стандарт» ён захоўвае лепш, чым у РФ.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". В.Радкевіч пра адносіны Лукашэнкі і РФ.
                   .
Лукашэнка прымае ад Пуціна ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага за «асобыя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых сувязей паміж Расіяй і Беларуссю».Foto: EPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA.

Сітуацыя ўнутры Беларусі ў многім залежыць ад знешнепалітычных фактараў. Галоўны сярод іх — расійскі. Гэта відавочна. Мінскі дыктатар Аляксандр Лукашэнка рэгулярна бывае ў Маскве, дзе вядзе перагаворы з Пуціным. Вось і на днях ён зноў наведаў Крэмль, дзе к свайму 70-годдзю атрымаў ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага — за «асобыя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых сувязей паміж Расіяй і Беларуссю». Якая дынаміка характарызуе адносіны двух тыранаў і як на гэта ўплываюць падзеі ва Украіне і іншыя сусветныя тэндэнцыі?

Лукашэнка выкарыстоўвае Расію, яе рэсурсы і ўзбраенні, у тым ліку ядзерныя, для стварэння гарантый існавання сваёй улады. Але і Крэмль зацікаўлены ў сваім саюзніку. Пры гэтым варта мець на ўвазе, што Лукашэнка сістэматычна праводзіць палітыку русіфікацыі. І нават выказваецца меркаванне пра тое, што ён фактычна ператварыў Беларусь у “другую рускую дзяржаву”.

Вітальд Радкевіч, галоўны спецыяліст варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў, які займаецца знешняй палітыкай РФ, аналізуе адносіны Крамля і Лукашэнкі.

Вітальд Радкевіч (Witold Rodkiewicz), галоўны спецыяліст варшаўскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў: — Вопыт Украіны паказвае, што пытанне мовы не заўсёды мае вырашальнае значэнне. Вялікая колькасць рускамоўных украінцаў у вайне з Расіяй абараняюць незалежнасць Украіны. Таму пытанне мовы, на мой погляд, з'яўляецца не такім прынцыповым. Хаця ў выпадку Беларусі русіфікацыйныя тэндэнцыі, вядома, схіляюць да вываду, што там нібыта ствараецца “руская дзяржава”. Але ў мяне складваецца ўражанне, што Лукашэнка нават падкрэсліваў нейкія элементы беларускай ідэнтычнасці з мэтай захавання аўтаноміі ад Масквы. Вядома, ён гэта рабіў з цалкам эгаістычных меркаванняў. Лукашэнка пры гэтым падкрэсліваў постсавецкія элементы ў Беларусі, лічачы, што тут ён гэты савецкі «стандарт» захоўвае лепш, чым гэта робіцца ў Расіі. Але гэта ў нейкім сэнсе падкрэслівала адметнасць Беларусі.

У гэтым кантэксце, лічыць Вітальд Радкевіч, расійскія ўлады шукаюць розныя паралельныя спосабы ўплыву на свядомасць беларусаў.

Вітальд Радкевіч: — У Расіі пачалі цаніць мяккае вымярэнне ў палітыцы. Там пачалі рабіць крокі з мэтай паўплываць на палітычную і гістарычную свядомасць беларусаў. Я назіраю гэта па многіх ініцыятывах, якія ажыццяўляюцца ўжо некалькі гадоў, — розных з'ездах, канферэнцыях. Таму на гэты момант, здаецца, адбываецца навязванне расійскага гістарычнага наратыву грамадзянам Беларусі, г.зн. пэўнае гістарычнае бачанне, у якім Беларусь паказваецца як частка Расіі. Прапагандуецца бачанне Беларусі як дзяржавы, адназначна звязанай толькі з усходнім вектарам, як часткі арэала “рускага свету”.

Вітальд Радкевіч мяркуе, што на даным этапе ідэнтычнасць насельніцтва Беларусі можа быць фактарам, які ўплывае на грамадска-палітычныя працэсы.

Вітальд Радкевіч: — Цяпер набывае значэнне пытанне гістарычнай самабытнасці, адчування сваёй гістарычнай ідэнтычнасці, маўляў, у нас ёсць свая гісторыя, мы ведаем, кім былі нашы продкі, кім мы з'яўляемся. На якой мове адбываецца ўсведамленне гэтага, вядома, таксама важна. Але, напрыклад, у арабамоўных краінах — Егіпце, Сірыі ці Ліване вельмі моцныя мясцовыя ідэнтычнасці.

І таму спробы Расіі паўплываць на гістарычную ідэнтычнасць іншых краін значна больш патэнцыяльна небяспечныя. Яны могуць прыводзіць да змен, не ведаю, ці незваротных, але вельмі-вельмі сур'ёзных. І калі нейкі працэнт беларускага грамадства пачне ідэнтыфікаваць сябе з гэтым наратывам, то потым будзе вельмі цяжка дабіцца яго змены. Гэта ўяўляе небяспеку, бо можа прывесці да распаду грамадства. І калі цяпер ідзе гаворка пра тое, што адны за, а іншыя супраць Лукашэнкі, то гэта адбываецца ўнутры адной беларускай ідэнтычнасці. Але калі пачаць дадаваць да гэтага сур'ёзныя падзелы па ідэнтычнасці, гэта будзе больш сур'ёзным выклікам.

На думку Вітальда Радкевіча перамены ў Беларусі могуць адбыцца толькі ў выніку пэўных працэсаў на знешнепалітычнай арэне.

Вітальд Радкевіч: — З пункту гледжання незалежнасці Беларусі, функцыянавання яе як незалежнай дзяржавы пакуль што паступаюць толькі дрэнныя навіны. У прынцыпе, як і па шматлікіх іншых пытаннях у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у канчатковым выніку ўсё залежыць ад вынікаў расійска-ўкраінскай вайны. І ў залежнасці ад таго, якімі будуць яе вынікі, будзе фарміравацца ўсё навокал Беларусі і гэта акажа вырашальны ўплыў на далейшае развіццё падзей.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Былы дыпламат: Адна і тая ж спадчына як аб’ядноўвае, так і можа падзяляць беларусаў і палякаў

26.07.2024 11:09
Павел Мацукевіч лічыць, што беларусы маюць права лічыць таксама сваімі тыя фрагменты агульнай гісторыі, якія ўжо агульнапрызнаны як польскія або літоўскія.

Спецыяліст па Расіі Вітальд Радкевіч: Лукашэнка, бадай, не абмяняў бы Пачобута на сваіх другарадных агентаў, калі б такія былі затрыманы ў РП

08.08.2024 15:01
Вітальд Радкевіч, галоўны спецыяліст Цэнтра ўсходніх даследаванняў, ацэньвае як мінімальныя шансы на вызваленне беларускага паляка Анджэя Пачобута падчас нядаўняга абмену вязнямі паміж ЗША і РФ.

Пуцін адкрыў ва Украіне скрыню Пандоры: так і Смаленшчына магла б уз'яднацца з Беларуссю

14.08.2024 17:19
Уладзіслаў Жывіца, былы дэпутат Смаленскай абласной думы, які цяпер жыве ў Варшаве, гуртуе прыхільнікаў самавызначэння Смаленшчыны на аснове беларускай мовы і традыцый Вялікага Княства Літоўскага.