Беларуская Служба

Як пачыналіся сусветныя выставы, ды прычым тут грамадскія прыбіральні і чалавечыя заапаркі 

11.04.2025 15:32
Напярэдадні адкрыцця  Сусветнай выставы EXPO 2025 ў Японіі расказваем пра гістарычны пачатак гэтай з'явы.
Аўдыё
  • Традыцыя правядзення сусветных выстаў EXPO бярэ пачатак з сярэдзіны XIX стагоддзя.
   1851             K
У Лондане ў 1851 годзе было пабудавана адзін з найважнейшых архітэктурных аб'ектаў той эпохі — Kрыштальны палац mat. promocyjne

Адкрытасць свету і міжнароднае супрацоўніцтва сталі набываць значэнне ў эпоху індустрыялізацыі ў XIX стагоддзі. Усё больш краін спрабавалі прадэманстраваць свае дасягненні, і вынікам гэтай дзейнасці стаў пачатак сусветных выстаў EXPO, якія праводзяцца і сёння. Напярэдадні адкрыцця  Сусветнай выставы EXPO 2025 ў Японіі раскажам пра гістарычны пачатак гэтай з'явы.

Традыцыя правядзення сусветных выстаў EXPO бярэ пачатак з сярэдзіны XIX стагоддзя. Можна сказаць, што гэта адлюстраванне развіцця чалавечай цывілізацыі. Выставы ладзіліся ў розных частках свету і назаўсёды змянілі краявід гэтых мясцін, кажа прафэсар Марта Лесьнякоўска з Інстытуту мастацтвазнаўства Польскай акадэміі навук.

—  Невыпадкова вялікія сусветныя выставы, якія пачалі арганізоўвацца ў асноўным з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, з'явіліся менавіта ў гэты момант, і невыпадкова яны з'явіліся ў Еўропе.  Назіраючы за гісторыяй вялікіх сусветных выстаў і іх культураўтваральнай роляй, можна зрабіць вельмі цікавы агляд розных з'яў, якія адбываліся з пачатку індустрыялізацыі, якая тады пачала прыспяшаць закранаць чарговыя краіны. На прыкладзе сусветных выстаў можна цікава назіраць, як развіваўся капіталістычны свет.

— Гістарычным пачаткам вялікіх выстаў  лічыцца 1851 год, калі ў Гайд-парку ў Лондане адбылася «Вялікая выстава прамысловасці ўсіх народаў».

— Гэта момант заснавання сучасных выстаў EXPO, але, вядома, у вялікай лонданскай выставы былі папярэднікі. Ідэя арганізацыі аглядаў у першую чаргу тычылася тэхнічных дасягненняў, вынаходніцтваў, яны пачалі ладзіцца яшчэ ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Першая такая яшчэ вельмі невялікая па размаху і вельмі сціплая выстава адбылася ў 1751 г. таксама ў Лондане, дзе былі паказаны найноўшыя тэхнічныя дасягненні таго часу.

Потым у гульню ўступіла Францыя, на пачатку ХIX стагоддзя праходзілі так званыя напалеонаўскія выставы. Іх мэтай было прадэманстраваць інтэлектуальныя ды індустрыяльныя дасягненні Францыі пад кіраваннем Напалеона Банапарта. Іх штораз большае значэнне і цікавасць да іх публікі, прывялі да з'яўлення першай Вялікай сусветнай выставы ў Лондане.

І гэта таксама невыпадкова адбылося ў 1851 годзе. Яна ладзілася 10 год пасля запуску першай чыгуначнай лініі ў Вялікабрытаніі і ў стагоддзе першай малюсенькай і камернай выставы навукова-тэхнічных дасягненняў з сярэдзіны XVIII стагоддзя.

— На патрэбы гэтай унікальнай падзеі быў  пабудаваны аб'ект, які залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю мастацтва  і архітэктуры – Крыштальны палац. І цікавы факт, што з нагоды Сусветнай выставы  ў Лондане былі пабудаваныя першыя ў свеце грамадскія прыбіральні, — кажа прафесар Марта Лесьнякоўска.

— У Лондане ў 1851 годзе было пабудавана адно з найважнейшых архітэктурных збудаванняў той эпохі, якое лічыцца, дарэчы, узорам пэўнай архітэктурна-будаўнічай мадэлі, пазней яе пераняла сучасная архітэктура ХХ стагоддзя. 

Гэты Kрыштальны палац  сапраўды ўнікальны аб'ект.  Яго трэба было запраектаваць так, каб ён змог размясціць усе экспанаты ў цікавай  і даступнай форме. Аўтар праекту Крыштальнага палаца не быў архітэктарам, ён быў канструктарам аранжарэй. Сэр Джозэф Пэкстан, які ўласна за стварэння гэтага падаца і быў прысвечаны ў рыцары. У свой час ён быў самым выбітным архітэктарам аранжарэй у Еўропе.

На патрэбы неймавернай колькасці наведвальнікаў, якія спецыяльна прыехалі ў Лондан, каб убачыць выставу, з'явіўся цікавы грамадскі будынак у самым цэнтры Лондана, які таксама ўвайшоў у гісторыю як першы аб'ект такога тыпу  — цывілізацыйны і гігіенічны прарыў, а менавіта першая грамадская прыбіральня, разлічаная, вядома, толькі на мужчын, яна была страшэнна неэкалагічная, бо сцёкі з гэтай прыбіральні бязладна зліваліся наўпрост у Тэмзу.

—Што прапаноўвала экспазіцыя гэтай выставы ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, напэўна, захапляла наведвальнікаў сваёй навізной і даступнасцю.

— Паказвалі вельмі цікавыя экспанаты і  вынаходніцтвы. Напрыклад, аднаго з вядучых палеантолагаў папрасілі стварыць скульптуру, якая рэканструюе выгляд прагістарычнай жывёлы. Гэта быў дыназаўр. Упершыню можна было ўбачыць, як выглядаў дыназаўр. Больш за тое, палеантолаг Оўэн прыдумаў назву дыназаўр і ўвёў яе абарот.  Гэтая цывілізацыйная рэвалюцыя, якая адбывалася дзякуючы прамысловай рэвалюцыі, адбылася спачатку ў Злучаным Каралеўстве. Яна і была прычынай арганізацыі Лонданскай выставы, якая павінна была паказаць маштабы ўплыву брытанскай культуры, брытанскай цывілізацыі на свет.

—Першая сусветная выстава мела і свой змрочны бок. 

— Назіраем на выставе ў Лондане каланіяльны свет. Былі прывезены розныя артэфакты з каланізаваных краін з ўсяго свету, у тым ліку, прывезлі жывых абарыгенаў. Так паўстаў  змрочны феномен, які, у тым лік, быў вельмі распаўсюджаны ў Злучаных Штатах да 1930-х гадоў, а менавіта чалавечыя заапаркі.

У якіх, па прыкладу экзатычных жывёл у заапарку, можна было пабачыць т. зв. экзатычных людзей.  Гэта быў цёмны бок вялікіх сусветных выстаў, які скончыўся гучным скандалам толькі праз 100 гадоў, а менавіта на Вялікай сусветнай выставе ЭКСПА ў Бруселі ў 1958 годзе.

Слухайце аўдыё! 

эж

Як даваенная Польшча з нуля пабудавала асноўны марскі порт краіны (ФОТА + ВІДЭА)

24.09.2022 06:03
Гдыня развівалася вельмі хутка: цягам 18 гадоў колькасць насельніцтва вырасла ў 100 разоў. 

Гістарычная постаць: польскі інжынер Вітольд Згляніцкі, дзякуючы якому бакінскі нафтапромысел стаў адным з буйнейшых у свеце (ФОТА)

17.01.2025 17:33
Распрацоўкі паляка былі закупленыя фірмамі братоў Нобель і Ротшыльдамі.