Польскіх памежнікаў закідалі камянямі на мяжы з Беларуссю пад Мельнікам. Сярод тых, хто кідаў, быў беларускі функцыянер у форме, паведамляе прэс-сакратар кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжынскі.
Паводле яго слоў, некалькі дзясяткаў чалавек спрабавалі перасекчы плот на мяжы з Польшчай і трапіць у краіну. Пры з'яўленні патруля Памежнай службы зламыснікі закідалі яго машыну камянямі. У групе агрэсараў камера зафіксавала функцыянера беларускай службы ў форме.
«Дзякуючы хуткай і эфектыўнай рэакцыі памежнікаў і жаўнераў, нікому не ўдалося ўварвацца ў нашу краіну», — напісаў Яцэк Дабжыньскі.
Міністр нацыянальнай абароны лічыць, што відэа з мяжы з Беларуссю павінна адкрыць вочы ўсім, хто памяншае ролю пагрозы з Усходу і нападае на абаронцаў польскіх межаў. Уладзіслаў Касіняк-Камыш напісаў, што дзякуючы прыхільнасці і працы спецслужбаў і ўшчыльненню мяжы Польшча ў бяспецы.
ав