Беларуская Служба

Былы дыпламат: Адна і тая ж спадчына як аб’ядноўвае, так і можа падзяляць беларусаў і палякаў

26.07.2024 11:09
Павел Мацукевіч лічыць, што беларусы маюць права лічыць таксама сваімі тыя фрагменты агульнай гісторыі, якія ўжо агульнапрызнаны як польскія або літоўскія.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". П.Мацукевіч пра агульную спадчыну з палякамі.
 .   . 21  2017 .)
Помнік Т. Касцюшку ў Золатурне. 21 кастрычніка 2017 г.) https://be.wikipedia.org/wiki/Lesnas ättling - Уласная праца/CC BY-SA 4.0

У апошнія дні назіраецца інтэнсіфікацыя абмену думкамі аб польска-беларускіх адносінах з боку афіцыйных Варшавы і Мінска. Яны ў той ці іншай ступені датычаць і лёсаў многіх беларусаў польскага паходжання і палякаў беларускага паходжання.

Павел Мацукевіч, былы беларускі дыпламат, які працаваў у ФРГ і Швейцарыі, а цяпер жыве ў Варшаве і працуе тут старшым даследчыкам у Цэнтры новых ідэй, пракаменціраваў заявы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова, зробленыя на мінулым тыдні, пра беларуска-польскія адносіны, а таксама нечаканае прызнанне міністра ў тым, што ў яго «бабуля была Марыя Генрыхаўна, і мама была Браніслава Францаўна»: «Гэта польская частка майго генафонду. Таму, калі я скажу, што мая бабуля да апошніх дзён хадзіла ў Чырвоны касцёл (касцёл святога Сымона і святой Алены ў Мінску. — Рэд.) і малілася на польскай мове, вы зразумееце, што я таксама разумею ўвогуле, што такое польскі народ, польская нацыя, іх памкненні, унутраны менталітэт».

Павел Мацукевіч: — Не кожны беларускі чыноўнік у сёняшніх беларускіх рэаліях адважыцца прызнацца ў наяўнасці польскіх каранёў. Варта пры гэтым адзначыць, што ўлады Беларусі не дазваляюць грамадзянам краіны, асабліва чыноўнікам, мець «Карту паляка».

Павел Мацукевіч: — Пэўныя пытанні паміж дзвюма краінамі могуць быць вырашаны толькі ў будучыні, бо патрабуюць сяброўскай якасці адносін з Польшчай, якую цяперашнія кіраўнікі Беларусі не ў стане забяспечыць. Гэта ў тым ліку датычыць нармалізацыі прававых пытанняў, якія датычаць тых ураджэнцаў Беларусі, якія (або іх нашчадкі) былі вымушаны пакінуць родны кут і перасяліцца на сучасную тэрыторыю Польшчы.


Павел Мацукевіч.
Павел Мацукевіч.

У той жа час Павел Мацукевіч канстатуе, што да падзей 2020 года беларускі бок, асабліва МЗС РБ цікавіўся пытаннямі ўшанавання памяці ўраджэнцаў сучаснай Беларусі за мяжой.

Павел Мацукевіч: — Так, пры ўдзеле пасольства РБ у Берне (ім у той час кіраваў Мацукевіч. — Рэд.) беларусамі Швейцарыі 17 кастрычніка 2017 года быў устаноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім горадзе Золатурн (у сувязі з 200-годдзем смерці Касцюшкі). 21 кастрычніка таго ж года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. Аднак устаноўцы помніка папярэджваў канфлікт з польскім бокам з-за подпісу на помніку і нават ужывання на ім беларускай мовы.

Павел Мацукевіч мяркуе, што нашы краіны яшчэ чакае даволі цяжкая дыскусія аб агульнай гістарычнай і культурнай спадчыне.

Павел Мацукевіч: — Гэтая агульная спадчына дакладна стане вельмі добрым падмуркам для ўмацавання супрацоўніцтва, калі беларусы атрымаюць магчымасць таксама лічыць сваімі тыя фрагменты агульнай гісторыі ці слынныя гістарычная постаці, якія ўжо агульнапрызнаны як польскія або літоўскія. Бо беларусы маюць на гэта права.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

На паграніччы Польшчы і Літвы ў выхадныя загучыць беларуская мова

27.06.2024 15:15
28-30 чэрвеня у Сейнах і Краснагрудзе пройдзе фестываль «Вялікае Княства Паэзіі», які сваёй назвай перакідвае мост у часы Вялікага Княства Літоўскага.

Ураджэнец Мінска Ежы Гедройць пераконваў палякаў у тым, каб наладзіць добрасуседскія адносіны з Беларуссю, Літвой і Украінай

11.07.2024 15:24
Варшаўскі Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага папулярызуе спадчыну Ежы Гедройця.