Беларуская Служба

Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае адзначыць Песах па-беларуску! 

11.04.2025 10:07
Свята Песах для беларускай супольнасці распачнецца ў нядзелю, 13 красавіка, у Музеі POLIN а 11:15.
    POLIN
Музей гісторыі польскі яўрэяў POLINфота: fot. W. Kryński / Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN

Музей гісторыі польскіх габрэяў  POLIN запрашае ў нядзелю, 13 красавіка, адзначыць габрэйская свтя Песах сямейнай экскурсіяй і творчымі масйсатр-класам па беларуску, — гаворыць Аляксандра, супрацоўніца Аддзела адукацыі дарослых: 

— З нагоды свята Песах запрашаем на спецыяльную сустрэчу, падчас якой мы пакажам галерэі пастаяннай выставы аднаго з найлепшых музеяў у Польшчы, паўдзельнічаем у майстар-класе. Падчас экскурсіі на беларускай мове мы даведаемся пра свята Песах, яго паходжанне і звязанымі з ім звычаямі.

Пасля яе, падчас творчага сямейнага майстар-класа мы разам створым працу, звязаную са святам Песах. Гасцей музея чакаюць забавы і святочныя гісторыі. Кожнае свята, у тым ліку, Песах, звязана з ежай. Напрыканцы сустрэчы пачастуемся мацай, а што гэта такое даведаецеся ў нядзелю! 

Свята Песах для беларускай супольнасці распачнецца ў нядзелю, 13 красавіка, у Музеі POLIN а 11:15, удзел — бясплатны, але пасля папярэдняй АБАВЯЗКОВАЙ рэгістрацыі: atrutneva@polin.pl (адкрытая да 11.04, 18:30)

эж


Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію, прысвечаную мястэчкам  – «(Po)żydowskie»

15.05.2024 19:43
19 траўня (нядзеля), 16.00-17.00 адбудзецца стацыянарная экскурсія на беларускай мове, пасля якой пройдзе майстар-клас.

Беларуская мова загучала ў адным з вядомейшых польскіх музеяў

31.03.2025 06:03
«Патрэба ў тым, каб беларускамоўныя гіды былі ў розных музеях свету – відавочная».