Беларуская Служба

Што агульнага ў цырульніка з выдаленнем зубоў і клізмай? Аказваецца, што шмат

08.11.2024 14:31
У сярэднявеччы ў Еўропе цырульнікі займаліся гігіенай чалавечага цела ў шырокім разуменні.
Аўдыё
  • Выстава пра гісторыю цырульніцтва
         1970-   .
Выстава прадстаўляе гісторыю цырульніцтва ад часоў старажытнасці да канца 1970-х гадоў мінулага стагоддзя. www.facebook.com/wloclawek.muzeum

У Мастацкіх архівах Музея Куяўскай і Дабжыньскай зямлі ў Влaцлаўку (Włocławek) – горадзе ў цэнтральнай Польшчы, працуе незвычайная выстава: «На малы волас! Аповед пра цырульніцтва і  барберства». Выстава прадстаўляе гісторыю цырульніцтва ад часоў старажытнасці да канца 1970-х гадоў мінулага стагоддзя.

На выставе можна паглядзець цікавыя творы мастацтва, датычныя згаданай тэмы, элементы абсталявання цырульняў з пачатку XX стагоддзя; даведацца розных цікавых і нечаканых рэчаў пра кампетэнцыі цырульнікаў у мінулых стагоддзях.



Музеі Куяўскай і Дабжыньскай зямлі ў Влацлаўку ўжо другі раз вяртаецца да тэмы асабістай гігіены. 22 гады таму тут была арганізаванaя выстава пад загалоўкам: «Для здароўя і прыгажосці». Зараз мы засяроджваемся выключна на цырульніцтве, кажа куратар выставы Адам Запора(Adam Zapora):  

- Выстава пачынаецца з гістарычнага нарысу - ад Старажытнай Месапатаміі да 1980 года. Мы вяртаемся ў гэтыя часы дзякуючы творам мастацтва. Далей глядзім калекцыю прыладаў па догляду за барадой і мужчынскімі валасамі з канца XIX і пачатку XX стагоддзяў. Пазней уваходзім у цырульню з 1930-х гадоў і далей, праз тыповую кватэру часоў ПНР, у цырульню з гэтых часоў. Тут мы знаёмімся з рознымі прыладамі працы цырульніка. Выставу завяршае экспазіцыя, прысвечана мясцовым майстрам-цырыльнікам з Влацлаўка, на якой можна паглядзець, у тым ліку шыльды цырульняў з міжваеннага перыяду. Падсумоўваючы выстава, пераходзіць ад агулу да нашага мясцовага аспекту.

Аказваецца, што на працягу стагоддзяў мяняліся кампетэнцыі і статус асобаў, адказных за прычоску, бараду ці вусы. Першапачаткова гэта былі спецыяльна падрыхтаваныя рабы, асобна для жанчын і мужчын. У сярэднявеччы ў Еўропе іх функцыі ўзялі на сябе цырульнікі, якія займаліся гігіенай чалавечага цела ў шырокім разуменні, кажа кусташ выставы:

- Не ўсе ведаюць, што раней цырульнікі займаліся не толькі прычоскамі. У мінулых стагоддзях яны клапаціліся таксама пра здароўе людзей: выдалялі зубы, пускалі кроў хворым, рабілі клізму, займаліся рэпазіцыяй пераламаных або вывіхнутых канечнасцяў, скраблі скуру ў лазні. Усё гэта раней рабілі цырульнікі.

З часам яны сталі аб'ядноўвацца ў брацтвы. Падзел на фельчараў, барбераў і цырульнікаў узнік толькі ў XVIII стагоддзі. У гэтым часе ў Францыі была заснаваная першая Цырульніцкая акадэмія.

Валасы здавён былі не толькі натуральным атрыбутам чалавека, але таксама сімвалам, які падкрэсліваў статус, сацыяльнае становішча або прафесію:

- Прычоскі і валасы на твары: вусы і барада былі таксама носьбітамі пэўнай інфармацыі. У Старажытным Егіпце штучная барада была сімвалам улады. Важны быў, як кшталт прычоскі, так і колер валасоў. Жанчыны лёгкіх паводзінаў у тым жа Старажытным Егіпце фарбавалі валасы ў жоўты колер, каб звярнуць на сябе ўвагу. У сваю чаргу высокі лоб і закрыванне валасоў было сімвалам рэлігійнасці ў сярэднявеччы. У XX стагоддзі прычоска таксама паказвала на сацыяльную групу ці субкультуру, да якой належаў ейны ўласнік.

У розныя эпохі догляд за валасамі і прычоскамі адрозніваўся, па розных прычынах, кажа Адам Запора:

- Напрыклад, у Старажытным Егіпце толькі асобы высокага паходжання маглі сабе дазволіць на догляд за натуральнымі валасамі, якія часта дадаткова ўзбагачалі шыньёнамі. Бедныя егіпцяне выкарыстоўвалі парыкі, зробленыя з саломы або чароту, якія дадаткова ўзмацнялі воскам і фарбавалі. У сваю чаргу галовы галілі налыса для гігіены. У эпоху адраджэння валасы завязвалі дэкаратыўнымі сеткамі. Росквіт вырабу парыкоў прыпадае на эпоху барока. Пачаткова, гэта былі парыкі ў натуральных колерах, а ў перыяд ракако - белыя, якія былі, скажам так, каментаром для гістарычных, палітычных і грамадскіх падзеяў. На жаночых прычосках, вышыня якіх дасягала 80 сантыметраў, складаліся цэлыя кампазіцыі. Гэта былі караблі, птушкі, кветкі, садавіна, пёры ігд. Гэта прывяло да таго, што нават маладыя жанчыны былі вымушаныя хадзіць з кіем з-за цяжару сваёй прычоскі. XIX стагоддзе – гэта натуральныя валасы. Папулярныя былі, як і кароткія прычоскі, так і доўгія валасы, асабліва напрыканцы XIX стагоддзя. Мода на парыкі вярнулася ў другой палове XX стагоддзя. З аднаго боку, яны ашчаджалі натуральныя валасы ад шкоднага ўздзеяння хімічных рэчываў падчас фарбавання ці хімічнай завіўкі, а з другога дазвалялі часта мяняць прычоску, у залежнасці ад нагоды.

Падобным чынам справа выглядала, калі гаворка ідзе пра моду, датычную валасоў на твары -  барады і вусoў:

- Былі такія перыяды, калі ў мужчыны пажаданы быў выключна гладкі твар без барады. У іншым перыядзе бароды запляталі ў касічкі, упрыгожвалі бісерам. У XIX і на пачатку XX стагоддзяў назіраўся сапрадны росквіт тыпаў барады. Зараз, у XXI стагоддзі, назіраецца сапраўдны рэнесанс барады.

XІX стагоддзе – гэта перыяд распаўсюджвання паслугаў цырульняў, да гэтага прычынілася, між іншым, узнікненне іх сеткаў у ЗША і Еўропе, а развіццё тэхналогій у XX стагоддзі прывяло да вялікай разнастайнасці формаў, колераў і структуры прычосак. На выставе знаходзіцца шмат цікавых экспанатаў з галіны цырульніцтва :

- Напрыклад, станок для завострывання ляза брытвы з міжваеннага перыяду, плойка для валасоў, якая належала да Ігнацыя Падарэўскага.Такую плойку трэба было разагрэць над гарэлкай; апырсквальнік для валасоў, прылады для розных відаў завіўкі, адна з першых электрычных машынак для стрыжкі, рухавік якой размяшчаўся па-за самой машынкай, трэсбанкі – то бок, прылады для пляцення шыньёнаў.

Вялікае ўражанне на наведвальніках робіць запрапанаваны на выстаўе дызайн інтэр'еру, у якім  паказаныя экспанаты. Гаворка ідзе пра тое, што прадметы і цырульніцкія прылады на выставе не ізаляваныя ад сваіх натуральных прастораў і месцаў, але паказаны на іх фоне - у цырульнях з 1930-х гадоў, часоў ПНР.

Варта ўспомніць, што пра мастацкае арфармленне выставы паклапацілася спадарыня Магдалена Каляноўска з Мастацкай майстэрні музея. Зазіраючы інтэр'еры цырульняў 1930-1970-х гадоў, мы можам даведацца шмат цікавага:

- Напэўна пры нагодзе школьныя  групы  змогуць пашырыць свае гістарычныя веды. Для наймaлодшых сутыкненне з гістарычнымі цырульніцкімі прыладамі – гэта як візіт у краіне Гары Потэра. У сваю чаргу для старэйшых - гэта таксама падарожжа ў мінулае; успaмiн пра прадметы з маладосці.

- запэўнівае куратар выставы Адам Запора(Adam Zapora) з Музея Куяўскай і Дабжыньскай зямлі ў Влацлаўку. Выставу «На малы волас! Аповед пра цырульніцтва і барберства» можна будзе паглядзець да 9 сакавіка 2025 года.

На выставе паказаныя экспонаты з калекцый, між іншым, Акруговага музея ў Быдгашчы, Мазавецкага музея ў Плоцку,  Музея Куяўскай і Дабжыньскай зямлі ў Влацлаўку і прыватных фондаў.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Улады польскага горадa Эльблёнг зрабілі стаўку на скульптурную турыстычную трасу – і не памыліліся (ФОТА)

25.10.2024 18:30
На жаль, здараецца, што невядомыя крадуць элементы гарадскіх фігурак – ці то вуду, ці то пяро.