Маляванне і пісьменніцтва для Эльгі Паповай — не проста праца, а жыццёвая неабходнасць, у нейкім сэнсе тэрапія, што дае не загразнуць у не самым простым «дарослым» жыцці.
Эльга малюе карціны, ілюструю календары, кнігі — свае і іншых аўтараў, а таксама піша казкі для дарослых і дзяцей. Яна праілюстравала 11 кніг (4 з іх свайго ж аўтарства), а сярод із тры кнігі Маляваныча.
Эльга Папова — аўтарка кніг «Мора ў горадзе ці «з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора! », «Пра барашку Небарашку», зборнікаў вершаў «Мои сказки» і «Волшебство — оно повсюду».
На фестывалі pradmova аўтарка праводзіла тэрапеўтычнай сустрэчы, якія вярнулі слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты. Нягледзячы на тое, што Эльга лічацца дзіцячай пісьменніцай, яе творы адрасаваныя і дарослым. Яна раскрывае звыклы побыт з новага — казачнага — боку, вяртае чытача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты.
— Гэта тое, што я пішу для сябе, для ўнутранага дзіцяці. Гэта і для мяне тэрапія, каб перажыць нейкія пытанні. Мабыць з-за таго, што я яшчэ не да канца вырасла, мне прасцей перажываць гэта праз вобразы дзяцінства, цудаў, чараўніцтва. Калі б я не верыла ў цуды, то ці пісала б я казкі? Гэта нешта, што прыходзіць аднекуль да мяне, і праз мяне трансфармуецца ў словы, вобразы, выявы. Я лічу сябе перадатчыкам, якому нешта загружаецца з космаса. Я гэта афармляю і перадаю далей.
Эльга кажа, што ў першую чаргу яна мастачка, а ўжо потым пісьменніца.
У далучаным гукавым файле слухайце поўную размову з аўтаркай, у тым ліку тое, як яна чытае ўрыўкі сваёй апошняй кнігі.