Беларуская Служба

Каб убачыць дэльфіна, не абавязкова ехаць на Міжземнае або Адрыятычнае мора. Запрашаем на Хeльскую касу!(ФОТА)

29.11.2024 17:01
Навукоўцы з Хельскай касы б’юць трывогу: неабходна выратаваць балтыйскіх марскіх свіней.
Аўдыё
  • «Дом марской свінні» на Хельскай касе
«Дом марской свінні» на Хельскай касе Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Кожны, хто хоць раз пабываў на Хельскай касе ведае, што там абавязкова трэба наведаць Марскую станцыю Інстытута акіянаграфіі Гданьскага ўніверсітэта. Цэнтр цюленяў, які там працуе, кожны год наведваюць сотні тысяч турыстаў. Аддзелам гэтай навуковай установы з’яўляецца «Дом марской свінні» – невялікі музей, які ўзяў на сябе вялізную задачу - прасоўванне ведаў пра згаданых млекакормячых і кампанію па тэрміновай ахове балтыйскага сваяка дэльфіна.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
 «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

«Дом марской свінні» - гэта маленькі музей, прысвечаны віду млекакормячых, які знікае ў Балтыйскім моры; распаўсюджванні ведаў па гэтых сваякоў дэльфіна; развіцці даследаванняў і папулярызацыі міжнароднага і нацыянальнага права па іх ахове.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе.Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе.Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Заданні ўстановы тым больш тэрміновыя, што грамадская думка няшмат ведае пра балтыйскіх марскіх свіней, а часта нават не ўсведамляе іхнага існавання, то бок і праблем з якімі яны змагаюцца, кажа апякун «Дома марской свінні» спадар Адам:

 - У 2010-2015 гадах мы даведаліся колькі на сам рэч, марскіх свіней жыве ў Балтыйскім моры. У рамках праекта SAMBAH, які зводзіўся да праслухоўвання эхалакацыйных гукаў гэтых млекакормячых, і ў якім удзельнічалі ўсе балтыйскія краіны, было ўстаноўлена, што зараз ва ўсім Балтыйскім моры засталося каля 500 марскіх свіней.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Да такой трагічнай сітуацыі прычынілася, між іншым, прамысловая рыбная лоўля, кажа спадар Адам:

- Гэта кіламетровыя рыбалоўныя сеткі, якія катэры цягаюць па моры. Марскія свінні заходзяць у сеткі ў пошуках рыбы. Калі яны пачынаюць матацца ў сетцы, каб высвабадзіцца, то яны яшчэ больш заблытваюцца і пасля 10 хвілін пачынаюць задыхацца. Нагадваю, марскія свінні - гэта сысуны. У іх лёгкія, а не шчэлепы. Таму, як людзі, яны, час ад часу, павінны набіраць паветра ў лёгкія. Марскія свінні павінны гэта рабіць, як мінімум, кожныя 12 хвілін.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Польшчы марскія свінні знаходзяцца пад аховай з 1984 года. Для іх абароны ад рыбалоўных сетак зараз выкарыстоўваюцца адмысловыя сістэмы адпужвання:

- Пінгеры – гэта электронныя прылады, якія выдаюць гукі адпаведнай частаты і  папярэджваць марскіх свіней аб небяспецы з боку рыбалоўных сетак. Гэта мінімізуе пагрозу. Паколькі Пуцкі заліў з'яўляецца да марскіх свіней вялікай пагрозай, менавіта з-за старых рыбалоўных сетак, мы зрабілі такі гукавы бар’ер з пінгераў, які цягнецца ад Гдыні па Гель. Дзякуючы гэтаму марскія свінні зараз не ўплываюць у Пуцкі заліў.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

  Балтыйскім сваякам дэльфінаў не спрыяла таксама рэпутацыя «шкоднікаў», якую паспяхова прасоўвалі рыбакі, і што цікава, таксама афіцыйныя ўлады. На выставе можна пабачыць фрагмент абвяшчэння Упраўлення рыбнай гаспадаркі з 1935 года, у якім за кожную злоўленую марскую свінню рыбаловам абяцаюць плаціць па 5 тагачасных злотых. Пераадоленне такіх стэрэатыпаў і невуцтва патрабуе вялікай працы і міжнароднага супрацоўніцтва:

- З мэтай аховы марскіх свіней намагаюцца і супрацоўнічаюць усе Балтыйскія краіны, у асноўным Данія і Нідэрланды. Трэба дапамагчы папуляцыі адрадзіцца. Нармальна, папуляцыя марскіх свіней павінна складаць дзясяткі тысяч асобінаў. Напрыклад, Данія ажыццяўляе спробы размнажэння марскіх свіней у штучных умовах – у цэнтрах марскіх свіней. Тут, на гэтым фільме можна паглядзець, народзіны малой марской свінні ў дацкім цэнтры. Пакуль гэта спробы, не вядома, ці яны пашанцуюць. Калі б яны аказаліся эфектыўнымі, то народжаныя ў цэнтры марскія свінні можна было б выпускаць на волю. Напрыклад, у Нідэрландах ёсць адмысловыя цэнтры для марскіх свіней. Калі нехта знойдзе марскую свінню, скажам так у складанай сітуацыі, то яе можна даставіць у такі цэнтр, дзе яе лечаць і выпускаюць на волю.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пра патрэбу заснавання на Хельскай касе навуковага цэнтра па даследаванні і ахове марскіх свіней многія гады гаварыў заснавальнік і кіраўнік Марской станцыі Інстытута акіянаграфіі Гданьскага ўніверсітэта прафесар Кшыштаф Скора(Krzysztof Skóra). Узорам такой установы можа быць менавіта досвед Даніі і Нідэрландаў:

- Усё ж навукоўцам з Даніі і Нідэрландаў лягчэй, бо яны даследуюць папуляцыю марскіх свіней з Паўночнага мора, якая перавышае 20 тысяч асобінаў. Пры такой колькасці млекакормячых можна было вырашыцца на такі эксперымент. Балтыйскіх марскіх свіней каля 500 асобінаў. Пры такой колькасці мы не можам сабе дазволіць на рызыку, звязаную з падобным эксперыментам. Гэта празмерная рызыка змяшчаць дзікіх марскіх свіней у штучных умовах без гарантыі, што яны адаптуюцца.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пры такой трагічна невялікай колькасці асобінаў, убачыць марскіх свіней у іх натуральны асяроддзі, то бок у Балтыйскім моры, гэта як шукаць іголку ў стозе сена, але некаторым шанцуе:

- Уявіце сабе вялікае Балтыйскае мора і 500 асобінаў марскіх свіней, якія пастаянна мігруюць. Таму пабачыць іх – шанцы невялікія, хоць і гэта здараецца. Напрыклад, апошнім часам мы атрымалі ролік зняты тэлефонам, ад палякаў, якія плылі на яхце ля Борнхальма (паўднёва-заходняя частка Балтыйскага мора – рэд.) і яны бачылі марскія свінні.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Максімальная даўжыня жыцця марской свінні – гэта прыкладна 15 гадоў. Марскія свінні – гэта найменшы від з кітападобных. Яны памерам чалавека – каля 180 сантыметраў даўжыні і каля 80 кілаграмаў вагі.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У марскіх свіней малыя нараджаюцца раз у два гады і застаюцца пад апекай бацькоў цягам першага года жыцця. Гэта таксама ўскладняе ўвесь працэс аднаўлення папуляцыі. Як адрозніць дэльфіна ад марской свінні?:

- Спінны плаўнік дэльфіна падобны на акулавы - такі востры. У сваю чаргу спінны плаўнік марской свінні нагадвае невялікі роўнабаковы трохкутнік. Варта пра гэта ведаць, бо ў Гданьскім заліве таксама паяўляюцца сапраўдныя дэльфіны. Аднак толькі марскія свінні жывуць у Балтыйскім моры пастаянна, іншыя кітападобныя – дэльфіны, фінвалы, гарбатыя кіты могуць наведваць Балтыйскае мора, але толькі «з візітам».

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Спадар Адам запэўнівае, што па кемлівасці марскія свінні абсалютна не саступаюць дэльфінам, хоць характар у іх крыху іншы:

- Марскія свінні больш сарамлівыя, чым  дэльфіны. Дэльфіны – экстравертныя, яны хутка ўзаемадзейнічаюць з людзьмі, не баяцца іх. Дэльфіны таксама жывуць у буйных групах.  У сваю чаргу марскія свінні не такія адважныя – яны больш асцярожныя. Яны таксама пражываюць у меншых групах - да трох асобінаў.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
 «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У «Домe марской свінні» ў Хелі можна пазнаёміцца з сакрэтамі біялогіі гэтых сысуноў, гісторыяй іх існавання, сучаснымі пагрозамі і спосабамі абароны. Тут таксама можам даведацца шмат цікавых рэчаў пра  дэльфінаў і кітоў, якія ў апошнія гады ўсё часцей сустракаюцца таксама ў польскай частцы Балтыйскага мора.

Перад будынкам музея ў велізарнай шкляной вітрыне можна пабачыць сапраўдны шкілет фінвала. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Перад будынкам музея ў велізарнай шкляной вітрыне можна пабачыць сапраўдны шкілет фінвала. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Перад будынкам музея ў велізарнай шкляной вітрыне можна пабачыць сапраўдны шкілет фінвала - другой паводле велічыні жывёлы планеты.

«Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net «Дом марской свінні» на Хельскай касе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Нагадваем таксама, што 15 траўня адзначаецца Міжнародны дзень марскіх свіней у Балтыйскім моры - гэта дзень прысвечаны прасоўванні ведаў пра гэтых сваякоў дэльфінаў з Балтыйскага мора.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Чаму матылькі п'юць слёзы чарапах? Запрашаем адправіцца з намі ў казачны свет экзатычных лускакрылых (ФОТА)

22.11.2024 14:31
Сёння мы адправімся ў незвычайнае месца, дзе можна выдатна расслабіцца, адпачыць і зарадзіцца жыццёвай энергіяй.