Беларуская Служба

Паэтка Міра Лукша адзначыла 50-годдзе творчай дзейнасці 

02.12.2024 11:01
Міра Лукша - аўтарка 20 зборнікаў вершаў і апавяданняў на беларускай і польскай мове
Аўдыё
  • Паэтка Міра Лукша адзначыла 50-годдзе творчай дзейнасці 
 50-      . 29  2024 ,
Бенефіс 50-годдзя творчай працы беларускай паэткі Міры Лукшы. 29 лістапада 2024 года, Беластокфота: Зміцер Косцін/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паэтка Міра Лукша адзначыла 50-годдзе творчай дзейнасці 
Паэтка Міра Лукша адзначыла 50-годдзе творчай дзейнасці

Былі кветкі, спевы і віншаванні. У Беластоку прайшоў бенефіс беларускай паэткі, пісьменніцы, журналісткі тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Міры Лукшы.

Прысвечаны ён быў 50-годдзю творчасці паэткі. Хаця прайшло ўжо больш за паўстагоддзя, сама юбілярка надалей памятае свой літаратурны дэбют.

Размову слухайце ў далучаным гукавым файле! 

Міра Лукша - аўтарка 20 зборнікаў вершаў і апавяданняў на беларускай і польскай мове. За ўвесь творчы даробак Міра Лукша была ўганараваная Літаратурнай узнагародай прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанэцкага за 2017 год.

Паэтка Міра Лукша адзначыла 50-годдзе творчай дзейнасці 
Паэтка Міра Лукша адзначыла 50-годдзе творчай дзейнасці

З'яўляецца сябрай Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа», а таксама незалежнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў ды саюзу польскіх пісьменнікаў. 

Зміцер Косцін

Апошні студзеньскі нумар штотыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» - пра герояў нашай нацыянальнай славы і пра мастакоў

30.01.2023 17:10
Пра падзеі, пра якія гавораць «польскія» беларусы можна прачытаць на старонках беларускамоўнага тыднёвіка «Ніва», які выдаецца ў Беластоку.