«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш», – цытуючы гэты фрагмент «Ладдзі роспачы» Уладзіміра Караткевіча, Надзея Кішкурна перамагла ў IV Міжнародным дэкламатарскім конкурсе да Дня Роднай Мовы сярод даролсых удзельнікаў. Конкурс надоечы адбыўся ў Беластоку.
На сцэне Тэатру лялек у Беластоку выступалі, як прадстаўнікі беларускай дыяспары, так і аўтахтонныя беларусы Падляшша.
У фінале міжнароднага конкурсу ўдзел прынялі больш за 20 аматараў беларускай літаратуры ў розных узроставых катэгорыях. Паводле сябра журы Андрэя Сцепанюка ўзровень конкурсу быў высокі, а гэта абнадзейвае.
Рэпартаж Яраслава Іванюка з культурніцкай імпрэзы слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж