Рэканструктары - гэта людзі, якія спрабуюць пераўтварыцца ў нашых продкаў, зразумець, як яны жылі, як выглядалі, што адчувалі. Клуб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863», які стварылі беларусы, афіцыйна зарэгістраваны як аб'яднанне.
Іх мэта - нагадваць пра «чорную дзірку» ў беларускай гісторыі, то бок падзеі Паўстання 1863-1864 гадоў. Клуб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863» стварылі беларусы, якія цікавяцца гісторыяй ды актыўна яе папулярызуюць. Як сама назва гаворыць, галоўнае зацікаўленне - гэта Паўстанне Каліноўскага.
Гэтымі днямі клуб ужо афіцыйна зарэгістраваны як аб'яднанне.
- Для нас гэта магчымасць не толькі пісаць праекты, каб атрымаць фінансавую падтрымку, але і магчымасць арганізаваць розныя мерапрыемствы, - гавораць стваральнікі клубу Кацярына Ваданосава і Васіль Калач.
А. Пятроўская
слухайце аўдыё!