Беларуская Служба

Зборнік інтэрв'ю з лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды» выйшаў у электронным выглядзе

19.11.2025 11:46
Гэта інтэрв’ю з людзьмі, вымушанымі эмігрантамі, якія таксама былі сведкамі станаўлення беларускай грамадзянскай супольнасці. 
Аўдыё
  • Зборнік інтэрв'ю з лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды» выйшаў у электронным выглядзе
    ,    . .
Дыскусія лаўрэатаў прэміі ў Гданьску, дзень уручэння прэміі ім. Е. Гедройцяфота: Польскае радыё

Беларускі ПЭН у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» сёлета абралі 18 лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025. Матэрыяльным вынікам прэміі стаў зборнік размоваў з лаўрэатамі.

Гэта інтэрв’ю з людзьмі, вымушанымі эмігрантамі, ва ўзросце пасля 60 гадоў, якія таксама былі сведкамі эпохі перамен, былі сведкамі станаўлення беларускай грамадзянскай супольнасці. Гаварыла на прэзентацыі ў Гданьску кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай:

- Гэтай прэміяй мы б хацелі адзначыць іх працу, зрабіць іх больш бачнымі. Бо мы бачым, як штодня цягам дзесяцігоддзяў прапаганда выкрэслівае іх імёны і працу з афіцыйных наратываў, з найноўшай беларускай гісторыі, нашай штодзённасці. Вымазваючы іх імёны робіцца нябачным іх дасягненні.

Цяпер кніга «Голас пакалення свабоды» даступна таксама ў электроннай форме.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры