Беларуская Служба

Новы фестываль музыкі пад адкрытым небам заснаваны ў польскай сталіцы

25.02.2026 15:55
Яго заснавальнік, дырэктар Тэатра Studio Раман Асаднік гаворыць, што гэта будзе мерапрыемства еўрапейскага маштабу з удзелам міжнародных зорак.
Аўдыё
  • Новы фестываль музыкі пад адкрытым небам заснаваны ў польскай сталіцы
Новы фестываль музыкі пад адкрытым небам у польскай сталіцыпрэс-матэрыялы

Чатырнаццаць музычна-тэатральных мерапрыемстваў у выкананні найлепшых тэатраў, опер і аркестраў сталіцы, у тым ліку аркестра Польскага радыё ў Варшаве. Новы фестываль музыкі пад адкрытым небам у польскай сталіцы – Centralny Plac Muzyki (Цэнтральная плошча музыкі) – пачнецца 19 чэрвеня.

Яго заснавальнік, дырэктар Тэатра Studio Раман Асаднік гаворыць, што гэта будзе мерапрыемства еўрапейскага маштабу з удзелам міжнародных зорак:

- Наша ідэя была ў тым, каб паказаць розныя музычна-тэатральныя гатункі і стылі. Таму ў рэпертуары апынуліся і мюзіклы, і аперэта, але і сімфанічныя аркестры. Вялікая канцэртная версія «Тоскі» Пуччыні з сусветнымі зоркамі ў галоўных ролях. Нашае запрашэнне прыняў Лан Лан. Сусветнавядомы піяніст разам з аркестрам Польскага радыё выканае пяты канцэрт Бетховена.

На фестывалі будуць прадстаўлены найлепшыя пастаноўкі Рымскага музычнага тэатра, Польскай каралеўскай оперы, Варшаўскай камернай оперы, Тэатра Syrena, Sinfonia Iuventus, Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна і Тэатра Studio.

Фестываль Centralny Plac Muzyki пройдзе з 19 чэрвеня па 7 ліпеня на Цэнтральнай плошчы ў Варшаве.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры