Пётр Цугоўскі (Piotr Cugowski) — выканаўца маузыкі ў стылі рок і блюз, кампазітар, аўтар песень, адзін з самых пазнавальных мужчынскіх галасоў сучаснай польскай сцэны. Нарадзіўся 5 кастрычніка 1979 года ў Любліне ў сям’і вядомага музыканта Кшыштафа Цугоўскага (Krzysztof Cugowski), лідара легендарнага гурта Budka Suflera.
Шырокую папулярнасць Пётр Цугоўскі атрымаў як вакаліст гурта Bracia (Браты), які заснаваў разам з братам Войцехам у 1997 годзе. Калектыў спалучаў рок, блюз і поп-рок, выпусціў некалькі паспяховых альбомаў, а песні гурта часта гучалі ў эфіры польскіх радыёстанцый.
У 2018 годзе артыст пачаў сольную кар’еру. Яго дэбютны сольны альбом «40» атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і слухачоў. Музыкант неаднаразова падкрэсліваў, што ў сольнай творчасці імкнецца да больш асабістых, глыбокіх тэм і сучаснага гучання. Яго стыль — гэта спалучэнне моцнага, харызматычнага вакалу, рокавай энергіі і эмацыйнай лірыкі. У сваіх песнях ён часта закранае тэмы сталення (як у песні Niedorośli, якую я выбрала ў эфір), унутраных перажыванняў і чалавечых адносін.
Пётр Цугоўскі таксама вядомы як трэнер папулярнага тэлешоу The Voice of Poland, дзе працаваў з маладымі вакалістамі і дзяліўся сцэнічным досведам.
Пра кампазіцыю «Недарослыя» аўтар кажа: «Не ўсе песні аўтабіяграфічныя, але ў выпадку з гэтай песняй там дакладна ёсць кавалачак майго жыцця. Гэта песня пра супярэчлівасць чалавечай прыроды. Калі мы вельмі маладыя, нам хочацца хутка пасталець. І наадварот — калі мы перасякаем мяжу дарослага жыцця, часта сумуем па бесклапотных днях».
Wspomnij młodych niepokornych jak my
Przed bezmiarem szans
Rzuceni na głęboką wodę
O włos za wygraną dać
Szalony tandem, trochę western, trochę baśń
Zagubionych, ale zgodnych trwać
Pomimo przeciwności chętni razem grać
Ten jeden film z niepewnym happy endem
Nie drwij z młodych niepokornych pod wiatr
Kurs niełatwo brać
Dziś starsi, ale czy dorośli
By z chwil jak najwięcej skraść
Szalony tandem, trochę western, trochę baśń
Zagubionych, ale zgodnych trwać
Pomimo przeciwności chętni razem grać
Po akcie akt, po kadrze kadr
Gotowi przywitać nowy dzień
Szalony tandem, trochę western, trochę baśń
Zagubionych, ale zgodnych trwać
Pomimo przeciwności chętni razem grać
Po akcie akt, i kadr po kadrze
Nieustannie przecierając szlak
Zagubieni, ale zgodni trwać
Pomimo przeciwności chętni razem grać
Ten jeden film z niepewnym happy endem
Успомні бунтарскую моладзь, такую як мы, якая мела перад сабой бяскончыя магчымасці. Нас кінулі на глыбіню, перамога вісела на валаску. Вар'яцкі тандэм, трохі вестэрн, трохі казка. Разгубленыя, але аб'яднаныя, упарта ідуць, нягледзячы на нягоды, гатовыя граць разам. Гэты фільм з няпэўным хэпі эндам.
Не насміхайся з маладых непакорлівых, што ідуць супраць ветру, бо трымаць такі курс няпроста. Сёння яны старэйшыя, але ці дарослыя, каб з кожнай хвіліны ўзяць як мага больш.
Вар'яцкі тандэм, трохі вестэрн, трохі казка. Разгубленыя, але аб'яднаныя, упарта ідуць, нягледзячы на нягоды, гатовыя граць разам.Акт за актам, кадр за кадрам. Гатовыя сустрэць новы дзень. Сумленна пракладваючы шлях, разгубленыя, але аб'яднаныя, каб упарта ісці...
Тэкст песні: Катажына Фігай, музыку напісалі Яраслаў Чылкевіч, Пётр Кугоўскі і Марцін Траяновіч.
Rzuceni na głęboką wodę – кінутыя на глыбіню. Думаю, сэнс гэтага метафарычнага словазлучэння ўсім зразумелы. Калі кагосьці жыццё rzuca na głęboką wodę – гэта значыць, што ён прымушаны без грунтоўнай падрыхтоўкі заняцца нейкай дзейнасцю. Ці варта кідаць людзей на глыбіню? Усё залежыць ад характару і стрэсаўстойлівасці чалавека. Падобным чынам, як тая дзейнасць, ад якой пайшла метафара – адно дзіця навучыцца плаваць, калі яго кінуць на глыбіню, а іншае патопіцца.
O włos za wygraną dać – чарговая метафара, а нават дзве. Dać za wygraną - здацца, адмовіцца ад барацьтбы, а о влос – гэта вось-вось, вельмі блізка.
Pomimo przeciwności chętni razem grać – нягледзячы на нягоды, гатовыя граць разам. Назоўнік przeciwności як прывіла ўжываецца ў множным ліку, і часцей за ўсё гэта przeciwności lodu – цяжкасці, якія лёс ставіць на шляху чалавека.
Pod wiatr kurs niełatwo brać – пад вецер цяжка трымаць курс.
Nieustannie przecierając szlak – несупынна пракладваючы шлях. Тут, канешне, таксама гаворка пра маладога чалавека, які шукае сваю дарогу ў жыцці.
нг