12 мая 2026 года ва ўзросце 79 гадоў пайшла з жыцця Станіслава Цэліньска (Stanisława Celińska), якая была адной з самых вядомых і паважаных польскіх актрыс тэатра, кіно і тэлебачання, а таксама музыканткай.
Станіслава Цэліньска нарадзілася ў красавіку 1947 года ў Варшаве. Закончыла Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу ў Варшаве. Ужо тады яна прыцягвала ўвагу сваёй харызмай, глыбокім голасам і вялікай эмацыйнасцю.
У кіно пачала здымацца яшчэ студэнткай, і адразу ў выбітнага Анджэя Вайды (Andrzej Wajda). І хутка стала адной з самых папулярных акторак. Выступіла ў такіх кінакарцінах, як «Ночы і дні», «Панны з Вілька», «Корчак» ды іншых. Публіка палюбіла яе і за ролі ў серыялах, у тым ліку ў папулярным серыяле «Alternatywy 4».
Вельмі важнае месца ў жыцці Станіславы Цэліньскай займаў тэатр. На працягу многіх гадоў яна была звязаная з варшаўскімі сцэнамі — Тэатрам Сучасным, Драматычным тэатрам і Новым тэатрам. У апошнія гады набыла вялікую папулярнасць таксама як спявачка. Яе альбомы «Atramentowa», «Malinowa» і «Jesienna» былі вельмі цёпла прынятыя слухачамі. Яе песні лірычныя і разважлівыя, часта распавядаюць пра жыццё, адзіноту, надзею і каханне.
Цэліньска не раз адкрыта расказвала і пра цяжкія жыццёвыя выпрабаванні, у тым ліку пра барацьбу з алкагалізмам. Для многіх людзей яна стала сімвалам сілы, мужнасці і жыццёвага пераўтварэння, паколькі адзначала важнасць працы над сабой, унутранага спакою і ўдзячнасці за кожны дзень. Яна не скрывала сваю глыбокую веру ў Бога, была каталічкай, і многія яе кампазіцыі закранаюць тэматыку веры.
За сваю творчую дзейнасць пані Станіслава атрымала шмат прэстыжных узнагарод і адзнак, у тым ліку ўзнагароды за дзейнасць у кінематографе «Арлы» і Камандорскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы.
А я прапаную вашай увазе кампазіцыю, у якой выражаецца жыццёвая філасофія Станіславы Цэліньскай. Называецца песня "Cudem jest świat" (“Цуд – гэты свет”).
Oczami dziecka patrzę na świat
Nieważne ile teraz mam lat
Zachowam w sobie wśród życia burz
To małe dziecko co chłonie cud
Bo cudem jest świat z milionem barw ciemnych i jasnych
Cudem jest dzień, każdy człowiek, jego gest, cudem jest
Bo cudem jest świat z milionem barw ciemnych i jasnych
Cudem jest dzień, każdy człowiek cudem jest
Ciemność znam dobrze
Szłam wzdłuż jej ścian
Szukając światła, okruchu dnia
Lecz nie znalazłam
Dalej tęskniłam
I w końcu życie swe odmieniłam
Bo cudem jest świat z milionem barw ciemnych i jasnych
Cudem jest dzień, każdy człowiek, jego gest, cudem jest
Bo cudem jest świat z milionem barw ciemnych i jasnych
Cudem jest dzień, każdy człowiek cudem jest
Oczami dziecka popatrz na świat
Nieważne ile teraz masz lat
Zachowaj w sobie wśród życia burz
To małe dziecko co chłonie cud
Я гляджу на свет вачыма дзіцяці. Колькі б мне ні было гадоў, я буду захоўваць у сабе сярод жыццёвых бур тое маленькае дзіця, якое прагна ўспрымае цуд. Таму што свет з мільёнам цёмных і светлых колераў — гэта цуд. Дзень — гэта цуд, кожны чалавек, яго жэст — гэта цуд...
Я добра ведаю цемру, я ішла ўздоўж яе сцен, шукаючы святло, праменьчык дня, але я яго не знайшла. Я працягвала тужыць, і, нарэшце, я змяніла сваё жыццё. Таму што свет з мільёнам цёмных і светлых колераў — гэта цуд...
Паглядзіце на свет вачыма дзіцяці. Колькі б вам ні было гадоў, захоўвайце ў сабе сярод жыццёвых бур тое маленькае дзіця, якое прагна ўспрымае цуд. Таму што свет з мільёнам цёмных і светлых колераў — гэта цуд. Мільён адценняў цемры і святла. Дзень — гэта цуд, кожны чалавек, яго жэст — гэта цуд...
Nieważne ile teraz mam lat – няважна, колькі табе цяпер гадоў. Польскі лічэбнік ile перакладаецца на беларускую мову “колькі”, але варта памятаць, што ёсць дзве версіі гэтага лічэбніка, якія ўжываецца ў залежнасці ад таго, ці датычаць мужчын, ці ўсяго іншага – людзей (але не мужчынскага полу, жывёлы або рэчаў ці паняццяў). У выпадку мужчын ёсць форма ilu. Напрыклад: Ilu mężczyzn będzie na widowni? – колькі мужчын будзе ў залі? Ile kobiet przyjdzie, ile dzieci śpiewa, ile psów szczeka – колькі жанчын прыйдзе, колькі дзяцей спявае, колькі сабак брэша? Ilu ludzi – колькі людзей. Калі гаворка ідзе пра людзей, але невядомы іх пол, тады ўжываецца форма ilu.
To małe dziecko co chłonie cud – гэта малое дзіця, якое прагна ўспрымае цуд. Дзеяслоў chłonąć можна перакласці па-рознаму. Гэта і ўбіраць (калі гаворка пра вадкасць, пахі, святло), паглынаць — у больш шырокім або пераносным значэнні (сhłonąć wiedzę - паглынаць веды), захоплена або прагна ўспрымаць (асабліва калі гаворка ідзе пра эмоцыі або інфармацыю).
Z milionem barw ciemnych i jasnych – з мільёнам колераў, цёмных і светлых. Словы „barwa” і „kolor” вельмі блізкія па значэнні, але ёсць паміж імі невялікая розніца. Kolor – гэта больш агульнае, універсальнае слова. У сваю чаргу, вarwa - гэта больш літаратурнае слова, яно падкрэслівае адценне, насычанасць або мастацкае ўражанне.
Ciemność znam dobrze. Szłam wzdłuż jej ścian – цемру я добра ведаю, я ішла ўздоўж яе сцен. Калі ўжо гаворка пра сцены, дык я хачу прывесці прыклад фразеалагізма, які даволі распаўсюджаны ў польскай мове, таму варта яго разумець. Палякі часам кажуць „jechać po bandzie”, што азначае “перагінаць палку”, “пераходзіць межы”, “дзейнічаць рызыкоўна”. Гэтае словазлучэнне пайшло са спорту, напрыклад, хакея або аўтагонак, дзе banda — гэта борт, агароджа трасы. Даслоўны пераклад — «ехаць уздоўж самага борта», на мяжы.
нг