Двойчы свой перформанс «Will U Marry Me?» паказаў у Беластоку ў рамках Дзён сучаснага мастацтва Ігар Шугалееў. Беларускі мастак у форме стэндапу хацеў звярнуць увагу на праблемы мігрантаў з атрыманнем легалізацыі ў Польшчы. Але не толькі пра гэта…
Кацярына Крушэўская: Увогуле беларускае мастацтва, або інакш мастацтва, якое ствараюць мастакі і мастачкі з Беларусі, ці мастацтва на беларускую тэматыку, вельмі часта з'яўляецца на Днях сучаснага мастацтва ў Беластоку.
У апошнія гады штогод уздымалася гэтая тэма — вядома, у розных формах, яна датычыла розных праблем і розных пытанняў. Але гэтая тэматыка заўсёды прысутнічае і яна нам вельмі блізкая.
І калі я ўбачыла гэты перформанс Ігара Шугалеева, то падумала, што гэта не толькі важная тэма — тэма дыскрымінацыі не толькі паводле паходжання, але і падвойнай дыскрымінацыі як людзей з Беларусі, так і людзей негетэранарматыўных. Таму тут адбываецца нібыта падвойная віктымізацыя адных і тых жа людзей.
І калі я гэта ўбачыла, то падумала, што гэта, па-першае, вельмі важная тэма, якая рэдка з'яўляецца ў такой форме, а па-другое — сама форма, якую ён абраў, вельмі лёгкая, вельмі смешная. І, безумоўна, гэта таксама такая прапанова, якая, думаю, трапіць не толькі да сталай публікі, але і да моладзі.
Слухайце далучаны гукавы файл
Перформанс Ігара Шугалеева.