Яшчэ дзесяць гадоў таму для многіх вучняў беларускіх ліцэяў на Беласточчыне здача экзамену на атэстат сталасці па беларускай мове была нармальнай справай. Сёння ж усё часцей гучаць пытанні пра будучыню гэтага прадмета, пра матывацыю маладых людзей вывучаць мову сваіх продкаў і пра месца беларускай ідэнтычнасці ў сучасным свеце.
Ці меншае зацікаўленне беларускай мовай з'яўляецца выключна вынікам дэмаграфічных зменаў, ці аднак сведчыць пра больш глыбокія працэсы, якія адбываюцца ў асяроддзі беларускай меншасці ў Польшчы? Якую ролю ў захаванні мовы адыгрываюць школа, сямʼя і грамадскія арганізацыі? І, нарэшце, ці застанецца беларуская мова жывой часткай ідэнтычнасці наступных пакаленняў жыхароў Беласточчыны?
Пра праблемы навучання беларускай мовы ў ліцэях беларускай меншасці на Беласточчыне, пра прычыны цяперашняй сітуацыі і магчымыя шляхі яе змянення з журналістамі Валянцінай Лаеўскай і Змітром Косціным размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл