У Студзіводах на Падляшшы падрыхтавалі маштабны праект муралу – на ім будзе шмат рэальных постацей. Гэта ініцыятыва, прымеркаваная да саракагоддзя Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
І хто ж іншы, калі не Міраслаў Здрайкоўскі, мог бы гэтым заняцца? З мастаком пра працу над муралам размаўляе Яраслаў Іванюк.
Гэта, напэўна, даволі складаная праца, у параўнанні з іншымі мураламі?
Міраслаў Здрайкоўскі: Ну так, вядома. Тут рэальныя постаці, і яны павінны быць яшчэ і пазнавальныя. Тут важныя і прапорцыі постацей, і падабенства твараў, каб знаёмыя, сем’і пазналі, хто ёсць хто. Такога шматфігурнага муралу ў мяне яшчэ не было. Мелі быць яшчэ здымкі з большай колькасцю людзей, але яны былі невыразныя. Там, здаецца, былі дзеці са школы, студзіводскія, але на фотаздымках твары былі слаба бачныя, размытыя. Я сказаў, што гэта не падыходзіць, бо будзе дрэнна выглядаць. Справа не ў тым, што фатаграфіі старыя. Тут таксама ёсць архіўныя здымкі, але іх якасць была цалкам прымальная.
Размаўляў Яраслаў Іванюк
Слухайце далучаны аўдыё-файл
Праца над муралам.
Мурал у Студзіводах.
Мурал у Студзіводах.
Мурал у Студзіводах.