Інстытут нацыянальнай памяці падрыхтаваў выставу, прысвечаную змаганню палякаў за межы ў 1918-1921 гадах.
На экспазіцыі пад назвай «...Будзе вялікая, ці яе не будзе ўвогуле. Змаганне за мяжу Польшчы ў 1918-1921 гадах» паказаны высілак палякаў у вызначэнні межаў адроджанай краіны, як жаўнераў, добраахвотнікаў, так і дыпламатаў.
Старшыня ІНП Яраслаў Шарэк тлумачыць, што выстава паказвае цяжкасці барацьбы за межы. Ён нагадвае, што калі з Варшавы ў свет пайшла дэпеша аб узнікненні польскай дзяржавы, у Львове ішла бітва арлятаў з украінцамі, праз некалькі месяцаў выбухнулі Вялікапольскае і Сілескае паўстанне, неўзабаве пасля распачалася вайна з бальшавікамі, стаўкай якой была незалежнасць Польшчы. Адначасова на міжнароднай арэне ішлі дыпламатычныя захады, звязаныя з прызнаннем Польшчы ў свеце. Усё гэта паказана на выставе.
Выстава складаецца з 19 стэндаў, на якіх паказаныя самыя важныя падзеі, звязаныя з барацьбой за межы ІІ Рэчы Паспалітай. Выставу можна глядзець на Кракаўскім прадмесці 64, перад Домам палоніі да 28 ліпеня. Пасля яе пакажуць у іншых польскіх гарадах.
ав