Беларуская Служба

Першаму польскаму вестэрну споўнілася 55 гадоў

14.09.2019 19:06
Фільм «Закон і кулак» рэжысёраў Ежы Хофмана і Эдварда Скужэўскага ўвайшоў на польскія экраны 14 верасня 1964 года. 
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneNatcha29/Shutterstock.com

Першаму польскаму вестэрну споўнілася 55 гадоў, паведамляе партал niezalezna.pl. Фільм «Закон і кулак» рэжысёраў Ежы Хофмана і Эдварда Скужэўскага ўвайшоў на польскія экраны 14 верасня 1964 года. Прэм’ера адбылася ў горадзе Торунь у кінатэатры «Грунвальд», якога ўжо няма. Кінакрытыкі і тады, і цяпер звяртаюць увагу на тое, што кінастужка Хофмана і Скужэўскага вельмі падобная на фільм «Роўна апоўдні» Фрэда Цынемана з 1952 года. Некаторыя нават кажуць, што гэта быў польскі адказ на амерыканскі вестэрн. Торунь у якасці месца прэм’еры быў выбраны выпадкова, магчыма таксама таму, што большасць кадраў здымалася менавіта ў гэтым горадзе. Фільм «Закон і кулак» быў пазітыўна ўспрыняты крытыкамі і гледачамі.

Увогуле, 1950-60-я гады называюць «залатой эрай» польскага кіно. Менавіта ў гэты час пачыналі сваю кар’еру Анджэй Вайда, Ежы Кавалеровіч, Ежы Хофман, Раман Палянскі, Войцех Ежы Хас ды іншыя рэжысёры, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё польскага кіно, паведамляе партал niezalezna.pl.

вс