Беларуская Служба

Бяшчадская Школа рамёстваў б'е рэкорд папулярнасці

18.09.2019 14:33
Нягледзячы на тое, што Бяшчадская школа рамёстваў дзейнічае ўсяго 1 год, яна ўжо была ўганараваная пачэсным тытулам «Лепшага турыстычнага прадукту Падкарпацця 2018 года».
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneshutterstock.com/marcinm111

Установа, якая знаходзіцца ў вёсцы Вугерцы Мінеральныя, што на Падкарпацці перажывае сапраўдны бум наведвальнасці. У будынку школы ХІХ стагоддзя ладзяцца ўнікальныя сучасныя ды інтэрактыўныя майстар-класы, прысвечаныя старадаўнім прафесіям, якія нібыта назаўжды сыходзяць у нябыт.

Кіраўнік Бяшчадскай рамесніцкай школы Катажына Дудыньска, тлумачыць, што перад пачаткам заняткаў, наведвальнікі ўстановы знаёмяцца з гісторыя Падкарпацця.

-Ідэя ўстановы ў тым, каб злучыць народную традыцыю і новыя тэхналогіі. Нашыя госці пераносяцца ў часе. Яны сустракаюць дзеда і яго ўчунчка, які вельмі цікава распавядаюць пра гісторыю Бяшчадаў.

Дырэктар Школы рамёстваў Катажына Дудыньска дадае што, кожны дзень школу наведвае ад 20 да 120 чалавек.

-У выпадку кепскага надвор’я турысты могуць схавацца ў нас. Мы працуем увесь час ад аўторку да нядзелі. Скажу шчыра, у дажджлівыя дні назіраем значна большую наведвальнасць.

Нягледзячы на тое, што Бяшчадская школа рамёстваў дзейнічае ўсяго 1 год, яна ўжо была ўганараваная пачэсным тытулам «Лепшага турыстычнага прадукту Падкарпацця 2018 года».

эж