Пару дзён таму мы здзейснілі гістарычнае падарожжа на Брэстчыну. У Ружанах знаходзіцца палац, радавое гняздо беларуска-польскай лініі магнацкага роду Сапегаў. Цяпер адбываецца паступовая рэканструкцыя палацавага комплексу, які, дарэчы, называюць «беларускім Версалем». Нашым суразмоўцам быў гісторык Раман Жыткоўскі.
Паводле яго слоў, з часам, пасля завяршэння рэканструкцыі, Ружанскі палац можа стаць адным з галоўных беларускіх турыстычных аб’ектаў і напэўна ўвайсці ў тройку самых папулярных пасля Нясвіжскага і Мірскага замкаў.
Род Сапегаў таксама памятае пра сваё было радавое гняздо, асабліва маладое пакаленне. У якасці прыкладу наш суразмоўца прыводзіць Лукаша Сапегу, якому 20 гадоў і які цікавіцца беларускай гісторыяй сваёй сям’і, у тым ліку і гісторыяй Ружанскага палаца. А сёння Раман Жыткоўскі раскажа пра іншыя цікавыя гістарычныя аб’екты брэсцкага рэгіёну, у прыватнасці, пра Косаўскі палац Пуслоўскага з 19-га стагоддзя і сядзібу Тадэвуша Касцюшкі. З ім размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл