Фонд “Беларускі дом у Варшаве” арганізуе маладзёжны абмен у рамках праграмы “Усходняе партнёрства”. 13-23 кастрычніка група беларусаў адправіцца ў грузінскую мясцовасць Бакурыяні.
Алесь Зарэмбюк, сустаршыня фонда “Беларускі дом у Варшаве”: — У гэтым праекце ўдзельнічаюць сем краін “Усходняга партнёрства” і ЕС, у т.л. Польшча. Паездку ў Грузію для беларусаў ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў фонд “Беларускі дом у Варшаве” арганізаваў у рамках праграм “Erasmus+” і “Усходняе партнёрства”.
У горным пасёлку Бакурыяні пройдуць сустрэчы пад назвай “Тэатр як культурная спадчына”.
Усе расходы — праезд, пражыванне і харчаванне — узялі на сябе арганізатары праекта. Удзельнік паездкі павінен толькі заплаціць €15 за арганізацыю экскурсій у гарах Грузіі.
“Беларускі дом у Варшаве” запрасіў у Грузію маладых людзей, якія пражываюць — вучацца або працуюць — у Польшчы.
Віктар Корбут
Слухайце аўдыё