Беларуская Служба

У Варшаве адкрылі фотавыставу, прысвечаную Палессю (ФОТА)

11.10.2019 17:37
«Нягледзячы на тое, што Палессе заходзіцца на тэрыторыі трох розных краінаў: Украіны, Польшчы ды Беларусі, яно мае такія характэрныя рысы, што гледзячы на фота немагчыма зразумець у якой дзяржаве яны былі зробленыя – усе фота палескія».
Аўдыё
  • Фотавыстава «Палессе», якая зараз месціцца ў Беларускім доме, прысвечана палескаму памежжу Польшчы, Беларусі ды Украіны.
Фотавыстава "Палессе"Аўтар: Вікторыя Ляшкевіч

У Варшаве прайшла прэзентацыя фотавыставы Вікторыі Ляшкевіч «Палессе». Маладая беларуская фотамастачка падзялілася ўласным бачаннем колішняга «Мора Герадота». Вікторыя сваімі фатаграфіямі намагалася прадэманстраваць трансгранічнасць унікальнага этнакультурнага рэгіёна – Палесся, які размяшчаецца адразу ў чатырох краінах. Фотавыстава «Палессе», якая зараз месціцца ў Беларускім доме, прысвечана палескаму памежжу Польшчы, Беларусі ды Украіны. Аўтар вернісажу, паляшучка Вікторыя Ляшкевіч распавядае пра тое, як паўстала фотавыстава.

- Выстава блізкая мне па духу, я паляшучка, са Століна. Падарожнічала па Палессі і рабіла фота. Мне падаецца, што палессе не можна дзяліць. Палессе – гэта адна краіна, якая месціцца адразу у трох дзяржавах. (...)

Маё любімае, гэта здымак з хлопчыкам, які сядзіць на беразе рачулкі. Калі я падыходзіла да берага, усе дзеці паўцякалі, бо пачыналася залева. Той малы застаўся, нібы спецыяльна, каб я зрабіла яго фатаграфію. Мне задаецца, што гэны момант вельмі характэрны і спецыфічны. Хіба гэта мая любімая фатаграфія.

. .

. .

. .

Фотавыстава «Палессе» гэта дыпломная работа выкананая ў рамках навучання на Факультэце журналістыкі Варшаўскага ўніверсітэту. Кіраўніком дыплому быў выкладчык Варшаўскага ўніверсітэту Войцех Стэрнак.

- Дыплом Вікторыі Ляшкевіч адрознівае транспамежнасць выставы, зрэшты, гэта вынікае з назвы. Фотавыстава прысвечана Палессю, рэгіёну надзвычай унікальнаму. Нягледзячы на тое, што Палессе заходзіцца на тэрыторыі трох розных краінаў: Украіны, Польшчы ды Беларусі, яно мае такія характэрныя рысы, што гледзячы на фота немагчыма зразумець у якой дзяржаве яны былі зробленыя – усе фота палескія.

Выстава Вікторыі выдатна паказвае штучнасць усіх межаў. Культуры і ўзаемаадносіны розных культур ствараюць звычайныя людзі, а межы гэта штучнае стварэнне, прыдуманае палітыкамі. На жаль, межы нас дзеляць, а не яднаюць.

Адзін з прагістарычных славянскіх міфаў цвердзіць, што менавіта Палессе – гэта калыска славянскай цывілізацыі. Менавіта з гэтай калыскі праславянскія народы пачалі распаўсюджвацца на поўнач, поўдзень, на захад і ўсход. Гэта таксама дадатковая вартасць дадзенай фотавыставы, мы бачым праявы той культуры, якая ляжыць у аснове ўсяго славянскага.


Адкрыццё фотавыставы Вікторыі Ляшкевіч "Палессе" Аўтар: Беларускі дом у Варшаве Адкрыццё фотавыставы Вікторыі Ляшкевіч "Палессе" Аўтар: Беларускі дом у Варшаве

Нягледзячы на глабалізацыю, нягледзячы на меліярацыю Палесся, яно дагэтуль застаецца ўнікальным этнакультурным рэгіёнам, які прываблівае да сябе погляды маладых творцаў. Фотавыстава Вікторыі Ляшкевіч – чарговае гэтаму пацвярджэнне.

Эдуард Жолуд

Слухайце аўдыё!