Упершыню на прэстыжным Варшаўскім кінафестывалі ў конкурснай частцы паказваюць беларускі мастацкі фільм. Для фільму «ІІ» Улады Сянковай Варшаўскі кінафестываль таксама стаў месцам прэм’еры.
У цэнтры ўвагі фільму - трое вучняў выпускнога класу. Насця імкнецца да лепшага жыцця, марыць пра вышэйшую адукацыю ў Польшчы. Некалькі разоў у тыдзень яна ездзіць на рэпетытарства па польскай мове. Разам з ёй ездзіць Саша. У школе над хлопцам смяюцца, паколькі лічаць, што ён - гей. У сваю чаргу Крысціна ўвогуле не думае пра ўніверсітэт. Яна зацікаўлена спатканнямі са сваім новым хлопцам.
У школе пануе строгая дысцыпліна. Адзінай асобай, якая здаецца іншай, з’яўляецца малады настаўнік ангельскай. Аднойчы ўсё мяняецца. У выніку трагічных падзей раскрываюцца боязі, прадузятасці і нянавісць да людзей, якія адрозніваюцца ад іншых.
Фільм узнік па замове ЮНЭСКА. Пачаткова гэта павінен быў быць сацыяльны ролік на тэму ВІЧ. Аднак, у працэсе аказалася, што тэма нашмат больш шырокая, і ўзнік 60-хвілінны фільм пра асоб, якія адрозніваюцца ад свайго атачэння, і пра стаўленне масы да «іншага».
Улада Сянкова: – Фільм пра людзей, якія different, менавіта па-ангельску, таму што цяжка знайсці адпаведнае слова па-руску.
Аляксандр Ласько: – Няправільна казаць пра іх «іншыя». Мы доўно хацелі пра гэта паразмаўляць, але калі паявілася магчымасць, мы яе выкарысталі.
Мікалай Лаўранюк: – Гэта гісторыя пра тых, хто хоча быць пачутым, і чый голас дастаткова ціхі. Мы хацелі, каб пры дапамозе гэтай гісторыі ён стаў грамчэйшым, і іх пачулі.
слухайце аўдыё