У даўнія часы зімою па вёсках ладзіліся вячоркі. Людзі звычайна збіраліся, пралі, шылі, ткалі, спявалі песні. Цяпер на такога тыпу сустрэчы нібыта няма часу.
Традыцыю вырашыў адрадзіць Музей малой бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы на Беласточчыне, які на вячоркі запрасіў калектыў «Харашухі» зь вёскі Дзятлавічы на беларускім Палессі. Гаворыць кіраўнік музея Дарафей Фёнік.
слухайце аўдыёфайл