5 лютага ў сталіцы Беларусі ў Нацыянальным выставачным цэнтры распачаўся Міжнародны кніжны кірмаш. Выстава ладзіцца ў 27 раз, сёлета на ёй прадстаўлены выдавецтвы з трох дзясяткаў краінаў свету. Адно з самых маштабных прадстаўніцтва на ХХVII Міжнародным Кніжным кірмашы ў Мінску ладзіць менавіта Польшча. За падрыхтоўку польскага стэнду адказвалі: Польскі інстытут у Мінску, Інстытут кнігі з Кракава і Амбасада Польшчы ў Беларусі.
Амбасадара Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі паведаміў Польскаму радыё, што польскі стдэнд цешыцца вялікай папулярнасцю сярод наведавальнікаў Кірмашу:
-Міжнародны кніжны кірмаш – гэта вельмі важная падзея, якая прыцягвае мноства наведвальнікаў. І польскі стэнд цешыцца вялікай папулярнасцю. Мы прадстаўляем не толькі навінкі польскага кніжнага рынку, але таксама польскія выданні, перакладзеныя на беларускую мову.
Адной з адменнасцю сёлетняга мінскага Міжнароднага кніжнага кірмашу стала прысутнасць на ім Выдавецтва Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы.
Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы з’ўялецца галоўнай дзяржаўнай гісторыка-архіўнай установай, якая вывучае дзейнасць спецслужбаў ПНР і органаў бяспекі ІІІ Рэйха і СССР.
Дзякуючы выданням, прадстаўленым Інстытутуам нацыянальнай памяці Польшчы ў Мінску, беларускі чытальнік можа азнаёміцца з літаратурай, прысвечанай здабыццю Польшчы незалежнасці і лёсу краіны падчас Другой сусветнай вайны. Намеснік дырэктара Выдавецтва Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Аркадзіюш Вінгерт (Arkadiusz Wingert) паведаміў, што яго ўстанова прапануе беларускаму аматару кнігі больш за 30 публікацый:
-На Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску мы прэзентуем перадавыя выдавецкія тэмы 2018 і 2019 гадоў. Вядома, гаворка ідзе пра стагоддзе аднаўлення незалежнасці Польшчы і пра іншыя гадавіны, звязаныя са станаўленнем польская дзяржавы. Наагул, гэты кірунак дамінуе ў нашай выдавецкай дзейнасці зараз і ён будзе дамінаваць фактычна да 2022 года (то-бок да 100 гадавіны канчатковага далучэння Верхняй Сілезіі, Віленшчыны і Усходняй Галіччыны да Польшчы).
Перад усім мы цешымся, што можам прадставіць тут, у Мінску, двухтомнае выданне, прысвечаннае польскім легіёнам - «Белыя легіёны» і «Белыя легіёны супраць бальшавікоў» доктара гістарычных навук Войцеха Мушыньскага.
Мы намагаліся абраць кнігі, дапасаваныя да пэўных гадавінаў. Аднак, таксама прадстаўляем у Мінску нашыя перыядычныя выданні: месячнік «Бюлетэнь ІНП» і навуковы часопіс «Памяць і справядлівасць».
Галоўны цяжар арганізацыі польскага прадстаўніцтва на Міжнародным кніжным кірмашы ўзяў на сябе Польскі інстытут у Мінску. Дырэктар Польскга інстытуту ў Мінску Цэзары Карпіньскі (Cezary Karpiński) звяртае ўвагу на асаблівае значэнне, якое мае Кірмаш для Польскага інстытуту:
-Сёлета для нас гэта асабліва важна, бо праходзім праз юбілейны перыяд. Мінскі Міжнародны кніжны кірмаш – гэта выдатная магчымасць, каб прэзентаваць нашыя выдавецкія дасягненні за апошнія некалькі гадоў. Я маю на ўвазе, кнігі і пераклады на беларускую мову, якія пабачылі свет пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Мінску, і гэта самае галоўнае.
Як і штогод мы мае спецыяльных гасцей. Удзельнічае польскае выдавецтва Ars Polona і мясцовае беларускае «Акадэмкніга». «Акадэмкніга» рэалізуе кнігі, якія паўсталі, дзякуючы падтрымцы Інстытуту.
З тае прычыны, што зараз мы перажывае юбілейны перыяд, зладзілі важную імпрэзу, звязаную з 80-й гадавінай верасня 1939 года. А менавіта, прэзентуем новае беларускамоўнае выданне «Каханак вялікай мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага. Думаю, гэта стала добрым увянчаннем пэўнага выдавецкага цыклу, які трываў апошнія паўтары гады.
Таксама мы працягвае папулярызаваць навучанне польскай мовы. Падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Мінску мы прадстаўляем адукацыйныя праграмы і новыя падручнікі польскай мовы для іншаземцаў. Ну што ж, у нас сапраўды вялікая прапанова. Як можна пабачыць ужо сёння, наш стэнд карыстаецца вялікай папулярнасцю.
Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прадоўжыцца да 9 лютага.
Слухайце аўдыё!
эж