Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы стварыў партал, прысвечаны жыццю Караля Вайтылы

18.05.2020 16:56
Партал паказвае гістарычны кантэкст жыцця Караля Вайтылы.
Jan Paweł II
Jan Paweł IILech Zielaskowski / NAC

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы ў 100-ую гадавіну народзін Яна Паўла ІІ стварыў партал, прысвечаны жыццю Караля Вайтылы, Папы рымскага Яна Паўла ІІ.

Старшыня ІНП Яраслаў Шарэк тлумачыць, што партал www.wadowice1920.gosc.pl, падрыхтаваны разам з рэдакцыяй каталіцкай газеты «Нядзельны госць», паказвае гістарычны кантэкст жыцця Караля Вайтылы.

-Ян Павал ІІ нарадзіўся ў 1920 годзе, калі бальшавікі ішлі на Варшаву. Гэты партал паказвае цэлы гістарычны кантэкст. Папа жыў у ХХ стагоддзі, быў сведкам часоў ад незалежнасці, атрыманай у 1920 годзе, ажно па незалежнасць, якую мы пачалі вяртаць у 1989 годзе. Паміж гэтымі падзеямі быў сведкам двух таталітарных сістэм. Быў сведкам, але і быў чалавекам, які памяняў хаду гісторыі.

Яраслаў Шарэк гаворыць, што на партале знаходзяцца ўнікальныя архіўныя матэрыялы, звязаныя з жыццём Яна Паўла ІІ з малых гадоў.

-Шмат здымкаў з першых гадоў яго сямейнага жыцця, пасля студэнта Ягелонскага ўніверсітэту, пасля нямецкая акупацыя, час ПНР, калі ён святар, пасля біскуп, кардынал. Яго дарога ў Рым, дзе 16 кастрычніка 1978 году ён стаў папам.

На партале таксама знаходзіцца інфармацыя, звязаная з падыходам Яна Паўла ІІ да гісторыі, памяці, патрыятызму і грамадска-палітычных спраў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры